Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Пра Буквар, вандроўкі і новыя праекты для факультэта ПіМ…

14 сакавіка адбылася творчая сустрэча вядомага даследчыка беларускай культуры, кнігазнаўцы, кандыдата культуралогіі, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, “чалавека года” ў сферы культуры (2018), дырэктара па навуковай рабоце, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся СУШЫ са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый (ПіМ).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дэканат факультэта ПіМ (Т. Далгова) і кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (У. Куліковіч, аспірант А. Канановіч).

Падчас сустрэчы Алесь Аляксандравіч пазнаёміў прысутных з вынікамі сваіх апошніх даследаванняў на тэму “Буквар як культурны брэнд Беларусі”, падзяліўся ўражаннямі ад навуковых росшукаў у бібліятэках Англіі (бібліятэка “Мідл Тэмпл”), Даніі (Каралеўская бібліятэка), Расіі, Украіны, Польшчы.

Сапраўдным адкрыццём для прысутных былі аргументаваныя тэзісы навукоўцы адносна таго, што менавіта беларусы падаравалі ўсяму свету такую кнігу, як Буквар, якая ўпершыню пабачыла свет у 1618 годзе. 

Пасля адказу на пытанні прысутных даследчык пазнаёміў кіраўніцтва факультэта, кафедры РВТ і бібліятэкі БДТУ з новымі праектамі Нацыянальнай кніжніцы і запрасіў да супрацоўніцтва зацікаўленых выкладчыкаў, студэнтаў, бібліёграфаў.

Пасля лекцыі аўтар кніг, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі ўніверсітэта, напісаў уласнай рукою свае пажаданні для чытачоў. Таму выданні вокамгненна набылі эксклюзіўнасць. А гэта і ёсць чарговая нагода ганарыцца сваім універсітэтам.

Аўтар: Аляксандр Канановіч


Опубликовано: 15.03.2022
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023