Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Міжнародны форум “Скарынаўскія чытанні–2017: кніга ў медыйнай прасторы" прайшоў у БДТУ ў трэці раз

Да Года навукі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання былі прымеркаваны мерапрыемствы ІІІ Міжнароднага форуму “Скарынаўскія чытанні–2017: кніга ў медыйнай прасторы”, які адбыўся 6–7 верасня 2017 г. на факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый (ПіМ) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. 

   
  

Арганізатарамі форуму сталі выпускаючыя кафедры: рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, паліграфічных вытворчасцей, паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі. Згодна з планам, было праведзена Пленарнае паседжанне, на якім выступілі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, прарэктар БДТУ Пётр Шаліма, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч, якія прывіталі ўдзельнікаў форуму, адзначылі вялікую ролю факультэта і кафедраў па падрыхтоўцы спецыялістаў для выдавецка-паліграфічнага комплексу Рэспублікі Беларусь.

  

Пазнавальнымі і цікавымі былі выступленні ўсіх удзельнікаў пленарнага паседжання: прафесара Ларысы Доўнар, якая распавяла прысутным пра “Кнігавыданне Беларусі ў святле статыстыкі (2008–2016 гг.)”, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, доктара мастацтвазнаўства Таццяны Мдзівані, чый даклад меў назву “Францыск Скарына ў беларускай музыцы сучаснасці”, дырэктара польскага выдавецтва MM Publications Гжэгажа Вількаша з паведамленнем на тэму “Праблемы камунікацыі ў сучасным свеце: новыя тэхналогіі навучання замежным мовам”, дацэнта БДТУ Алега Барашкі, які пазнаёміў прысутных з канцэпцыяў унікальнага выдання, што рыхтуецца да выхаду ў свет пры падтрымцы супрацоўнікаў БДТУ, — “Багемны Мінск у сілуэтах”.


   

   

   

Шмат удзячных слоў на пленарным паседжанні прагучала ў адрас вучаніц 9 класа ДУА “Гімназія №1 імя У.А. Караля г. Чэрвеня” А. Новікавай і Н. Янкоўскай. Дзяўчатам было прапанавана ўкараніць іх праект пад назвай “Літаратурны турызм: па краінах і кантынентах з персанажамі дзіцячай літаратуры” ў вучэбны працэс не толькі ў агульнаадукацыйных установах нашай краіны, але і на факультэце ПіМ БДТУ.

   
Усяго падчас канферэнцыі было заслухана 88 дакладаў і паведамленняў навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і школьнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі, прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы. Тэксты большасці выступленняў увайшлі ў навуковы зборнік, падрыхтаваны па матэрыялах дакладаў ІІІ Міжнароднага форуму і выдадзены выдавецкім цэнтрам БДТУ.

Акрамя выступленняў на секцыях, дыскусій, абмеркавання планаў супрацоўніцтва, удзельнікі і госці форума замаглі пабачыць экспазіцыю выданняў ХVII – XVIII стагоддзяў з фондаў бібліятэкі БДТУ, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры паліграфічных вытворчасцей Ірыны Марчанкі паспрабаваць сябе ў ролі майстра па рэстаўрацыі кніг. 
   


Тэкст: Ксенія Тарасевіч, Дарына Новікава (магістранты кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій)
Фота: Ангеліна Пілейка


Опубликовано: 08.09.2017
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023