Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Міжнародны дзень роднай мовы Ў БДТУ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова урду замест мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай і адстойвалі права навучацца на роднай мове, былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта 21 лютага. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.

У 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету сёння  знаходзіцца пад пагрозай знікнення. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, садзейнічае абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету, заахвочвае захаванне моўнай разнастайнасці, існаванне шматмоўнай адукацыі.  

 

Я ведаю:
Нядобрых моў няма,
У кожнай мілагучнасць ёсць і сіла,
Якая песняроў ускаласіла
І мудра зберагла,
Каб не скасіла
Іх не хлусня,
Ні слава,
Ні турма.

Я слаўлю мову,
Што яднання дар
Дала і акадэміку, і цеслю.
І ў думках нават я не перакрэслю
Чужую споведзь і чужую песню,
Якія зразумець мне лёс не даў.

Як самая дакладная з навук,
Нам мова праз стагоддзі захавала
Пах палыну,
І тонкі звон метала,
Арліны клёкат,
Гулкі гул абвала –
Усё, што пераліта ў кожны гук.

І правіла прыдумалі не мы,
Што там,
Дзе не шануюць роднай мовы,
Мялеюць рэкі,
Нішчацца дубровы,
Каля магілак пасвяцца каровы,
Народ там мёртвы,
А той край – нямы.
Быць у пустэльні не жадаю я.
І не хачу я мець сяброў бязмоўных,
Бо на зямлі ў нас столькі моў чароўных,
Малення поўных
І здзіўлення поўных,
Усіх пявучых
І ўсіх − галоўных.
І толькі так −
Як роўная між роўных −
Жыць можа мова родная мая.

Генадзь Бураўкін

 

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, 21 лютага прайшлі ў БДТУ. Кафедра беларускай філалогіі ў навуковай зале бібліятэкі БДТУ арганізавала заняткі, на якіх студэнты факультэтаў ПіМ і ІТ расказалі пра гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, звярнуліся да найбольш цікавых фактаў існавання розных моў свету, а таксама прачыталі цудоўныя беларускія вершы пра родную мову.

Кафедра беларускай філалогіі і дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.

 

            

            

            


Опубликовано: 23.02.2022
Больше по рубрике
Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты”
15.04.2024
Чаму ж мне ня пець!
12.04.2024
КВИЗ-ВИКТОРИНА « БЕЛАРУСЬ КОСМИЧЕСКАЯ»
11.04.2024
Экскурсия в типографию «Донарит»
10.04.2024
Экскурсия в «Великий камень»
10.04.2024
Юбилейный концерт: «Акавите» - 30 лет
10.04.2024
« АПРЕЛЬСКОЕ НАСТРОЕНИЕ»
04.04.2024
«Гуканне вясны»
03.04.2024
Эко-викторина « Земля-наш общий дом!»
29.03.2024
Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць “Літаратурныя вечары ў Тэхналагічным” “Напісанае застанецца”
25.03.2024