Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Аляксандр Кулік: Я – той кіраўнік, які ніколі не сядзеў у кабінеце, у тым ліку на пасадзе міністра.

23 студзеня ў сценах Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася сустрэча Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, выпускніка лесагаспадарчага факультэта БДТУ Аляксандра Антонавіча Куліка са студэнтамі выпускнога курса яго роднага факультэта.

Аляксандр Кулік, ураджэнец вёскі чары Глускага р-на Магілёўскай вобл., прайшоў усе прыступкі кар'ернай лесвіцы ад майстра лесу і ляснічага Кобрынскага лясгаса да міністра, і, як ён сам прызнаўся, не карыстаўся ніякімі пратэкцыямі або сувязямі, каб стаць «галоўным па лесе» ў Беларусі. На сустрэчы ён падкрэсліў, што ў Беларусі без любові да лесу і захавання закона нельга быць заўважаным і атрымаць давер як кіраўнік.

Аляксандр Кулік паведаміў студэнтам пра дасягненні ў лесагаспадарчай галіне і пра перспектывы, якія чакаюць будучых спецыялістаў у «лясным братэрстве». Бо краіна Беларусь - у дзясятытцы самых лясных краін Еўропы, а па якасці драўніны ідзе наперадзе Фінляндыі, Швецыі, Літвы і Латвіі. Тэхнічнае абсталяванне і фінансавыя магчымасці даўно вывелі лясную гаспадарку краіны з экстэнсіўнага развіцця.

Цяпер ляснічыя, лесаўпарадкавальнікі, майстры лесу і іншыя работнікі лесу, па словах міністра, – гэта людзі, якія працуюць у высокапрадуктыўных, аснашчаных на ўзроўні еўрапейскіх і сусветных стандартаў гаспадарках. Маладыя спецыялісты карыстаюцца сістэмай матэрыяльнага заахвочвання.

Начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Юшкевіч, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, справядліва адзначыў, што трывалыя веды, падкаванасць у інавацыйных патрабаваннях – гэта тое, чаго чакаюць убачыць у выпускнікоў БДТУ, якія прыходзяць у лясгасы.


Апублікавана: 26.01.2024