Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць акцыю: “Чытаем разам!”

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…

Акцыя: “Чытаем разам!”  

“Так не посмеем же забыть!

 Чтобы быть…” 

Чытаем вершы студэнтаў і супрацоўнікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў 10-ці нумарах альманахаў AVE (1997–2020).

 

18 мая 2022 г.  у кабінеце літаратурнага клуба студэнты факультэтаў ХТіТ, ФІТ і ПіМ чыталі вершы членаў клуба, створаныя на працягу двух дзясяткаў гадоў студэнтамі, прафесарамі, супрацоўнікамі.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны – скразная. Ва ўсіх нуманарах альманаха, як аказалася,  ёсць вершы ваеннай тэматыкі, хоць мэта такая не ставілася, проста ваенныя падзеі не забываліся.  У літаратурных зборніках надрукаваны творы 62 аўтараў. Гэта вершы і тры паэмы. Апублікаваны ўрыўкі з паэмы  прафесара Васіля Анціпава «Житие», паэма к.т.н. Аляксандра Капсарава “Однокрылый” і паэма-пенталогія студэнта Арсенія Чубарава “Горнило смерти”, дзе даецца асэнсаванне прыроды войнаў, непрыманне рабаўніцтва, падману, забойства.

На жаль, тэма вайны зноў стала надзвычай актуальнай у апошні час, калі суседзі сталі ворагамі, калі зноў хочуць мяняць межы, маюць прэтэнзіі да нашых земляў і інш.  І студэнты гэта разумеюць.

Больш за гадзіну гучала паэзія на беларускай і рускай мовах. Было цікава не толькі самому прачытаць вершы ці паслухаць чытанне вершаў, урыўкаў з паэм іншымі студэнтамі, але і задумацца над над тэмамі, словамі, вобразамі, перажываннямі, надзеямі, спадзяваннямі, выказанымі членамі клуба ў розныя гады.

 Усе прысутныя 20 студэнтаў імкнуцца да міру, святла, праўды, дабрыні і любові, усе ненавідзяць вайну, фашызм, прагнасць да чужых земляў і багаццяў, варожасць, хцівасць і падман. Адбылося судакрананне дум  сучаснай моладзі з рознымі  пакаленнямі мінулых гадоў і адчувалася пераемнасць ідэалаў, суперажыванне выказаным думкам і створаным вобразам.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”                            Н.Я.Савіцкая

 


 

Спіс вершаў, прапанаваных для чытання

 

№ 1, 2003 (55-годдзе Перамогі)

Новікаў Георгій Іванавіч , прафесар, ветэран вайны . «Прибалтийский фронт, передышка», «Фронт, Курлянская группа войск»,  «Я демобилизован», С. 49 - 50.

№ 2, 2004

Сяргей Кубека, студэнт.  «Я з тых беларусаў”, С.188.

№ 3, 2004.

Сяргей Лапуць, студэнт. “Будзем жыць”, С.51.

Гаўрош Марыя Міхайлаўна, супрацоўніца, дзіця вайны, дачка ветэрана.

“Ты освобождал наш город”,  “Я пойду в эту даль”, “Как хочется вернуться в 45-ый”, С. 97 - 98.

Анціпаў Васіль Рыгоравіч, прафесар, ветэран вайны. “Житие» (Урывак з паэмы), С.101 – 104.

Максім Багатыроў, студэнт. “Вот солнце осветило дом”, С.109 – 111.

Сяргей Бульчук, студэнт. “Беларусь не загіне”, С.111.

Шамшалёў  Мікалай Самуілавіч. Вершы дзеда, ветэрана вайны,напісаныя праз 50 год пасля перамогі, прэзентуе   ўнучка Ганна Мікуліч, студэнтка. “Расплата”, С.143 -144.

Вікторыя Прыходзька, студэнтка. “Я мушу змагацца”, С. 157.

Вольга Радзько, студэнтка. “Падзяка за светлую будучыню”,  С. 156.

Аксана Сіўчук, студэнтка.  “Па шляхах вайны”. С.157.

Вольга Сыцько, студэнтка. “Я не бачыла вайны”, С.165.

Святлана Тарасенкава, студэнтка. “Воспоминание”,С.166.

 

№ 4, 2006    (Да 60-годдзя Перамогі)

Кацярына Казлоўская, студэнтка.   “Прайшло з тых пор гадоў нямала”, С.43.

Ганна Мітуневіч, студэнтка. “Вайна”, С.71.

Марына Худзіцкая, студэнтка. “Жах вайны”, С.106.

Аксана  Шнітко, студэнтка. “Память”,“Сэрца хвалюе хатынскі набат”,

С.112 -113.

Кацярына Амельяновіч, студэнтка. “Вайна”, “Будь проклята, война!” Мы помнім”, “Пісьмо от сына”, С.171 - 175.

Наталля Байко, студэнтка. “Я тебе не пишу стихов “,С.176.

Таццяна Ваганава, студэнтка. “Защитникам нашим”,С.183.

Максім Грамыка, студэнт. “Чтобы быть”, “Ці бачыў вайну?”,С.185 – 187

Яўгенія Лапотка, студэнтка. “Ліст да сына”,С.197.

Таццяна Сачкова, студэнтка. “Ты взглядом кинь вокруг себя”, “Погадаю”, “О  совести”, “Вот мать хоронит сыновей”, Письмо”, “Лежат они…”,С.207 –

210.

Пераклады на беларускую мову вершаў Вольгі Бергольц.

Аксана Шнітко, студэнтка. “Письмо», С.233.

Таццяна Захарэўская, студэнтка. “ Памяць”, С.233.

Максім Грамыка, студэнт. “Трэцяя зона”, С.233.

 

№ 5, 2008

Аляксандр Банкевіч, студэнт. “Раздали всё…», «Он был последний», «Тот день», С. 3031.

Кацярына Зварыка, студэнтка. «Партызанка», С.71.

Капсараў Аляксандр Рыгоравіч, к.т.н., старшы навуковы супрацоўнік.

“Однокрылый”. Паэма,С.91 – 95.

Наталля Марціновіч, студэнтка. “Войне: нет!” С.206.

Святаслаў Філатаў, студэнт. “Забыць немагчыма”, С.215.

 

№ 6 , 2011. Двухтомнік (Да 65-годдзя Перамогі)

Вольга Адамовіч, студэнтка. “Беларусам”, “Памяць”, С.8.

Настасся Герасіна, студэнтка. “Вайна”, С.9.

Вікторыя Дамасік, студэнтка. “Возвращение». Трыпціх, С.10.

Капсараў Аляксандр Рыгоравіч, к.т.н., старшы навуковы супрацоўнік.

“Когану Павлу”, “Попутчик”, С13 -14.

Ганна Кулікова, студэнтка. “Думкі пра вайну”, С.14.

Настасся Лісоўская, студэнтка. “У зямлянцы”. Трыпціх, С.15 – 16.

Лукша Галіна Канстанцінаўна, дзіця вайны, госць клуба.  “Мы завяршаем подзвіг-сказ”, ”Курган Славы”, “Трохвугольнік”, “Песня  жыцця”, “Векавечныя помнікі”, С.17 – 20.

Кацярына Рыбакова, студэнтка. “Память о войне”, С.20.

Саламонаў Аляксей Андрэевіч, прафесар, ветэран вайны. “Та  победа нужна была миру», “Была ў нас адна перамога”, “Вайна з душы маёй глядзіць”, “Войны трэба ў мінулым пакінуць”, С.22 – 24.

Алена Стадольнік, студэнтка.  “Перамога”, “Вайна”, С.24.

Наталля Сядзельнік, студэнтка. “Маці салдата”, С. 25.

Аляксандр Холадаў, студэнт. «Военным корреспондентам», «Раздали всё: оружие, патроны», «Он был последним», «Говорят, что «пережил войну», С.26 -28.

Кацярына Ціханкова , студэнтка. “Ветераны. Отвоевали Волю…”, С.28.

Алена Чарнянок, студэнтка. “Шумяць, бягуць і ззяюць рэкі”, С. 28.

№ 7, 2012

Валерыя Крукава, студэнтка. “Она, чьё имя Смерть и Боль”, С.88.

Аліна Рафікава, студэнтка. “Ужо адгрымелі ў лесе гарматы”, С.125.

Кацярына Рыбакова, студэнтка. “Память о войне”, С.125.

Вераніка Страковіч, студэнтка. “В память о неизвестных героях”, С.211.

 

№ 8, 2015

Дар’я Бабровіч, студэнтка.  “Когда фашисты наступали», С.19.

Лукша Галіна Канстанцінаўна, дзіця вайны, госць клуба. “Салют Перамогі ў 1953 годзе”, С.72.

Анастасія Мемех, студэнтка. “Вецер калыша траву на кургане”, С.94.

 

№ 9, 2019

Міксюк Рэгіна Вячаславаўна, старшы  выкладчык . “Палонны”, С.46.

 

№ 10, 2020  (Да 75-годдзя Перамогі)

Барыс Карасёў, студэнт. “Сапоги”, С.13.

Міксюк Рэгіна Вячаславаўна, старшы  выкладчык . “Вайны адгалоскі”, “Патрон”, “Ненавидеть войну”,  С.14.

Аляксандр Рафаловіч, студэнт. “Ты мой ровесник”, С.16.

Арсеній Чубараў, студэнт. “Горнило смерти». Паэма-пенталогія. С.19.

Башлакоў Міхась Захаравіч, госць клуба, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.  “Ветэран”, “Азарыцкі лагер смерці”, “Партызанскія вогнішчы”, С.39 – 40.


Опубликовано: 19.05.2022
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023