Все новости
13.10.2021Университет

Лірычныя вечары ў Тэхналагічным


Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…. 

Лірычныя вечары ў Тэхналагічным

12.10.21.2021 (аўторак), у 16:00, у  кабінеце літаратурнага клуба (5 інтэрнат, 6 паверх) была праведзена літаратурна-музычная вечарына «Жизнь длиною в песню», прысвечаная 125-годдзю Сяргея Ясеніна.
           3 кастрычніка 2020 года споўнілася 125 год з дня нараджэння Сяргея  Ясеніна. Пражыў паэт толькі 30 гадоў. Але жыццё цэніцца не за даўжыню. Васіль Шукшын казаў: ”Вось шкадуюць – Ясенін мала пражыў. Роўна з песню. Будзь яна, гэта песня, даўжэйшая, яна не была б такой шчымлівай. Доўгіх песень не бывае…”.

          Паэзія  Сяргея Ясеніна – гэта цэлы свет, які жыве, рухаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, гэта задушэўная песня аб вялікім, аб вечным… Душа паэта сёння жыве ў яго вершах. Для яго паэзіі няма ўзроставых катэгорый, паколькі кожны ўзрост знаходзіць сугучнасць сваіх перажыванняў з тым, што выказаў Ясенін. Ва ўсім свеце любяць паэзію непераўзыйдзенага лірыка, чытаюць у арыгінале і ў перакладах.

        І сёння ён нябачна прысутнічаў у нашай літаратурнай гасцёўні, праліваючы сваёй творчасцю высокае горняе святло на нашу рэчаіснасць, асвятляючы і ўздымаючы яе над будзённасцю, паўсядзённасцю, прымушаў задумацца над вечным, асвятляў патаемныя куточкі ў душах удзельнікаў імпрэзы…

        Вядучыя вечарыны – студэнткі 1 курса факультэта ПіМ Аліна Белая і Анастасія Жураўкіна – нагадалі асноўныя моманты жыццёвага і творчага 
шляху слыннага паэта, Дар’я Бярозка (3 к., ХТіТ) прачытала некалькі вершаў паэта і праспявала песню. У Тыдзень маці, канешне, былі агучаны адносіны Ясеніна да маці і прачытаны яго знакамітыя вершы на гэтую тэму.

         Студэнты першага курса факульэтаў ПіМ і ХтіТ – Анастасія Лісоўская, Кацярына Кузьміч, Ксенія Флажкова, Барыс Колб, Сцяпан Свідзерчанка, Андрэй Харлінскі, Наталля Андрэенка і Ангеліна    Рамановіч – прачыталі свае любімыя творы Ясеніна, напоўніўшы аўдыторыю высокімі словамі хараства складанага зямнога чалавечага жыцця, узвышанага высокай паэзіяй найтанчэйшага лірыка ўсіх часоў і народаў.

            Вялікі дзякуй усім, хто прычыніўся да гэтай сустрэчы.

 

Кіраўнік літаратурнага клуба
Надзея Савіцкая

 




Автор: Пресс-служба
Просмотры: 205
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter