Все новости
21.12.2017Наука

Вынікі падведзены!


     У перыяд з 9 па 19 снежня 2017 года выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі правялі навукова-практычныя канферэнцыі лінгвістычнай і літаратуразнаўчай накіраванасці “Слова ў мове, маўленні, тэксце” (кір. Русак В.У.), “Язык как зеркало эпохи” (кір. Гусева В.М.), “І талент іх эпоху азарыў” (кір. Федарцова Т.М.).
     Удзел у канферэнцыях прынялі студэнты факультэтаў ПіМ, ТАР, многія з якіх з’яўляюцца членамі студэнцкага аб’яднання “Пошук”.
     У поле зроку маладых даследчыкаў трапілі актуальныя пытанні функцыянавання стылістычных сродкаў, адметнасці сучаснага стану рускай і беларускай моў, літаратурная спадчына Максіма Танка, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца, Пімена Панчанкі, Янкі Маўра і інш.


                        

                        


Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 906
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter