Все новости
08.01.2019Образование

Калядны семінар загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій


Стала ўжо добрай традыцыяй кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта ПіМ завяршаць год і распачынаць новы каляднымі сустрэчамі загадчыка кафедры Уладзіміра Куліковіча з вучнямі і настаўнікамі, якія рыхтуюцца да ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.
 
Не сталі выключэннем апошні тыдзень 2018 і першы тыдзень 2019. Менавіта ў гэты час быў арганізаваны семінар “Тэхналогія падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”. У ім прынялі ўдзел каля 50 педагогаў разам са сваімі вучнямі са школ Міншчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны і г. Мінска.
Падчас работы семінара былі разгледжаны складаныя пытанні па ўсіх раздзелах навукі аб мове, а таксама структура напісання водгуку на мастацкі твор, спецыфіка падрыхтоўкі вуснага выказвання.

Пасля семінара вучням былі ўручаны сертыфікаты, а настаўнікі выказалі шмат цёплых слоў арганізатарам семінара — ІПК БДТУ, а таксама Педагогу — Уладзіміру Іванавічу Куліковічу. Школьныя калегі назвалі яго нястомным і абаяльным выкладчыкам, прафесіяналам сваёй справы.
 

Мы жадаем вучням выдатных вынікаў на алімпіядзе, а калегам з універсітэта творчых знаходак і цікавых сустрэч!


Кацярына Шчыгельская
прэс-служба БДТУ




Автор: Пресс-служба
Просмотры: 483
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter