Все новости
05.12.2017 - 19.12.2017Культура

РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ “F.–ART.BY”


У межах рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў

F.ART.by”, які праходзіць пад дэвізам “Мой родны кут, як ты мне мілы…”,

у БДТУ запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:

 

7 снежня 2017 года (чацвер)

11.00 – 17.00 у фае другога паверха чацвёртага корпуса выстава творчасці замежных студэнтаў і літаратурнага клуба “Ветліца”.

13.20 – 13.50 у фае другога паверха чацвёртага корпуса майстар-клас па каліграфіі (графікі народаў свету).

15.40 – 17.15 (актавая зала) вечарына “Моладзь свету: самабытнасць, салідарнасць, супрацоўніцтва”.Удзельнікі: замежныя студэнты, літаратурны клуб “Ветліца”, вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта”, студэнцкі клуб.

8 снежня 2017 года (пятніца)

13.15 – 13.50 (аўд.408-а-4) акцыя “Чытаем разам!”, прымеркаваная да дня нараджэння Максіма Багдановіча.

 

9 снежня 2017 года (субота)

15.40 – 17.15 (аўд. 222-4) Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Слова ў мове, маўленні, тэксце”.

 

11 і 13 снежня 2017 года (панядзелак, серада)

Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Язык как зеркало эпохи”.

11 снежня 13.50 – 15.25 (аўд.436-4)

13 снежня 13.50 – 15.25 (аўд.426-4)

                  15.40 – 17.15 (аўд. 426-4)

 

19 снежня 2017 года (аўторак)

11.40 – 13.15 (аўд. 132-4) Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “І талент іх эпоху азарыў”

 

 

Таксама звяртаем увагу, што літаратурны клуб “Ветліца” бярэ ўдзел у прэзентацыі новага зборніка вершаў “К радости…” госця літаратурнага клуба Аксаны Гаравенка (дац. кафедры міжнароднай эканомікі БДЭУ).

Прэзентацыя адбудзецца 5 снежня 2017 г. у 19.00 у гасцініцы “Еўропа” на сёмым паверсе. Хто жадае пайсці на прэзентацыю, звяртацца да кіраўніка клуба Савіцкай Н.Я. (аўд.431-4, 408-а-4, тэл.+375296065357)

 

Кафедра беларускай філалогіі запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у названых мерапрыемствах.



Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 114
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter