Социальные проекты

Нам кніга вечнае святло...

ПРАБЛЕМА: нізкі ўзровень чытацкай актыўнасці вучняў, студэнтаў і нежаданне многіх з іх пазнаваць свет праз беларускамоўныя навукова-папулярныя і вучэбна-практычныя электронныя і папяровыя выданні. 

 

АЎДЫТОРЫЯ: настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з ўсіх абласцей і г. Мінска; дзеці школьнага ўзросту і іх бацькі. 

 

РАШЭННЕ: 1) арганізаваць серыю семінараў для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з ўсіх абласцей і г. Мінска з мэтай пазнаёміць іх, як можна выкарыстоўваць выданні ў вучэбным працэсе; 2) падрыхтаваць да выдання дзве кнігі, распрацаваць сістэму мерапрыемставаў па іх папулярызацыі і прасоўванні. 

 

МЭТА: падрыхтаваць да друку, выдаць, прарэкламаваць і навучыць эфектыўна выкарыстоўваць у вучэбным працэсе кнігі У. Куліковіча "12 месяцаў: з гісторыі назваў" і "Дзённік алімпіёніка. Вып. 3". 

 

ШТО ЗРОБЛЕНА: створаны прапатыпы 1) два выпускі серыі "Дзённік алімпіёніка" (2016-2017, аўтар: У. І. Куліковіч); 2) распрацавана канцэпцыя ілюстравання кнігі для дзяцей "12 месяцаў: з гісторыі назваў"; 3) створаны тэксты аб назвах беларускіх месяцаў У. І. Куліковіч; 4) распачата праца над стварэннем творчых заданняў для кнігі "Дзённік алімпіёніка. Вып. 3". 

 

ШТО БУДЗЕ ЗРОБЛЕНА: на наступным этапе рэалізацыі праекта будзе ажыццеўлена вёрстка выданняў, а таксама распрацавана сістэма інфармацыйнай падтрымкі па папулярызацыі чытання, рэкламе і прасоўванні гэтых выданняў.

 

НА ШТО ПОЙДУЦЬ ГРОШЫ: 1) на падрыхтоўку арыгінал-макетаў выданняў (1 000 бел.руб.); 2) кампенсацыю затрат на арганізацыю творчых трэнінгаў, семінараў і рэкламных мерапрыемстваў для настаўнікаў беларускай мовы "Як працаваць з кнігамі" (1 000 бел.руб); 3) набыццё фотаапарата з функцыяй відэаздымкі для інфармацыйнага суправаджэння праекта (1 500 бел.руб.); 4) набыццё камп'ютара, ліцэнзійнага праграмнага забяспячэння для стварэння арыгінал-макетаў электронных і папяровых выданняў (2 500 бел.руб).

 

ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ: 2018-2019 гг.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter