Состав кафедры

Загадчык кафедры

Русак Вольга Уладзіміраўна – кандыдат філалагічных навук. 

   У 2003 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры), атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, польская мова”. 

У 2008 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка. 

У 2009 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, прафесара Н. В. Гаўрош абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова”.

На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2008 г.

 rusak@belstu.by

 


Выкладчыкі

Федарцова Тамара Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі. 

Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1974 г. Працавала карэспандэнтам Мінскай абласной газеты “Мінская праўда”.

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1979 г. 

 

fedartsova@belstu.by

______________________________________________________________________________________

Кірдун Ала Анатольеўна – кандыдат філалагічных навук, ст. выкладчык кафедры беларускай філалогіі. 

У 1998 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць “руская мова і літаратура”.

У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Словаўтваральныя гнёзды тэмпаральнай лексікі ў беларускай мове ў аспекце фармальна-семантычнай сістэмнасці слоўнікавага складу” па спецыяльнасці 10.02.01 – “беларускаямова”.

З 1998 г. па 2012 г. працавала ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка, затым навукова гасупрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2007 г. – ДНУ “Інстытут мовы і літаратуры імя  Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі”).

З 2012 г. па 2018 г. працавала загадчыкам навуковай лабараторыі, затым загадчыкам навуковага аддзела ДУ “Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь”.

Аўтар больш за 70 навуковых прац, прысвечаных розным праблемным аспектам беларускай і рускай моў, а таксама выкарыстання лінгвістычных ведаў упрыкладных мэтах.

На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2018 г.

 allakirdun@mail.ru

 



Казлякова Тамара Аляксандраўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
 

Скончыла ў 1978 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў БДТУ з 1984 года.

kazliakova@belstu.by

 


 

Міксюк Рэгіна Вячаславаўна – выкладчык кафедры беларускай філалогіі.

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага ў 1970 годзе.

З 1970 па 1972 год працавала настаўніцай рускай і беларускай моў у Траскоўскай СШ Мінскага раёна. З 1972 па 1974 год была загадчыцай дзеткамбіната птушкафабрыкі імя Н.К.Крупскай. З 1974 года працуе ў БДТУ, выкладала  рускую мову як замежную, з 1990-х гадоў – беларускую мову і літаратуру. Працавала ва Універсітэце беларускай мовы, гісторыі і культуры, створаным на базе БТІ імя Кірава.

У 1990-я гады скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства МДПУ імя М. Танка (з прадстаўленнем дысертацыі).

Агульная накіраванасць навуковай дзейнасці – беларуская тэрміналогія. На рахунку 75 друкаваных прац (25 метадычных дапаможнікаў  па беларускай і рускай мовах, 47 артыкулаў, 3 слоўнікі). Сярод іх маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” (2002г), грыф ВМА “Сучасная беларуская мова. Практыкум” (у суаўтарстве, 2009), грыф ВМА “ Русский язык. Письмо. Аудирование. Чтение” (2010, у суаўтарстве).

Кіруе навуковай працай студэнтаў, некаторыя з іх адзначаны Дыпломам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дыпломам І ступені, а таксама І, П, Ш катэгорыямі.


Швед Генадзь Філарэтавіч – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі. 

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991). 
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 179 г. Мінска (1991 – 1994). 
З 1 снежня 1994 г. працуе ў БДТУ на кафедры беларускай мовы. 
Выкладае курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. 
Мае навукова-метадычныя публікацыі ў выданні “Труды БГТУ”. 

shved@belstu.by


Гусева Вольга Мікалаеўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.

У 1997 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На кафедры беларускай мовы БДТУ працуе з 1997 г. 
Выкладае наступныя дысцыпліны: “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”,  “Практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы”, “Сучасная руская мова”, “Руская мова як замежная”. 

guseva@belstu.by

 


 

Шыпко І. А.— лабарант

 

 

 

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter