Научно-исследовательская работа студентов

За 2019 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 137 студэнтаў.

На Рэспубліканскі конкурс навуковых студэнцкіх прац па гуманітарных, тэхнічных і прыродазнаўчых навуках накіравана 1 навуковая праца (Кіраўнік Русак В.У.). Па выніках конкурсу 2018 г. работа  Ждановіч Ю.Д. адзначана ІІ кат. (навуковыя кіраўнікі – Русак В.У.,  Міксюк Р.В.), работа Каравацкай К.М. – ІІІ кат. (навуковы кіраўнік Федарцова Т.М.).

На Міжнародны конкурс студэнцкіх навуковых работ «Моладзь і паліграфія» накіравана 2 навуковыя работы (кіраўнікі Русак В. У., Гусева В. М.). Па выніках конкурсу работы студэнтаў адзначаны граматамі за ўдзел.

На Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый, прысвечаны Году кнігі ў СНД і 20-годдзю кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, было накіравана 2 работы, якія атрымалі ІІІ катэгорыю.

На ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых прац студэнтаў па грамадскіх і гуманітарных навуках, прысвечаны 75-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўлена 79 работ. Дыплом І катэгорыі атрымала 1 работа, Дыплом ІІ катэгорыі –12 работ, Дыплом ІІІ – 8 работ.

Ва ўніверсітэцкім конкурсе “Лепшая студэнцкая работа – 2019” 1 работа адзначана Дыпломам І ступені.

На ХХІ Міжнародны навукова-даследчы конкурс “Лучшая студенческая статья  – 2019” (РФ, Пенза) накіравана 1 работа; атрыманы Дыплом І ступені (артыкул апублікаваны ў зборніку артыкулаў).

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Аўтограф” (2018 г.) 1 работа адзначана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Паэзія”.

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты прынялі ўдзел у шэрагу канферэнцый:

  1. Міжнародны форум “Молодые исследователи  – регионам” (23-24.04.19), Волагда  – 3 даклады + 3 публікацыі;
  2. Міжнародная канферэнцыя маладых навукоўцаў выдавецка-паліграфічнай галіны “Друкарство молоде-2019” (2.04.19), Кіеў  – 1 даклад + 1 публікацыя.
  3. V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў “Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы” (21.03.2019), Мінск, ВА РБ – 5 дакладаў + 5 публікацый.
  4. Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнет-канферэнцыя «Медиакоммуникации в XXI веке: традиции и новации» (14.03.2019), Гродна  – 1 дакл.+1 публікацыя.
  5. ІХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “К вершинам познания” (16.05.2019), РФ, Тюмень – 1 даклад +1 публікацыя (у друку).
  6. Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Наука. Технология. Производство-2019» (15-19.04.2019), РФ, Салават – 1 даклад +1 публікацыя.
  7. IV Міжнародны  форум “Скарынаўскія чытанні 2019” (24-25.09.2019), Мінск, БДТУ  – 1даклад +1 публікацыя.
  8. ХХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Фундаментальные и прикладные научные исследования” (12.03.2019), РФ, Пенза – 1 даклад + 1 публікацыя.

21 лютага 2019 г. былі праведзены святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Кафедра сумесна з бібліятэкай БДТУ  арганізавала выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў і замежных навучэнцаў, а таксама беларускамоўныя кнігі айчынных і замежных аўтараў. Былі праведзены акцыя “Маё любімае беларускае слова”, конкурс чытальнікаў “Чытаем разам!”, выстава “Асэнсаванне спрадвечнага” (творчыя працы студэнтаў, прысвечаныя Ф. Скарыну).

Былі праведзены конкурсы творчых работ: “Асэнсаванне спрадвечнага”; “Прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы нашымі вачыма”; “Па старонках любімых твораў”, “Мая малая радзіма”.

        

      

 

За 2018 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 136 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 3 студэнцкія навуковыя работы; 84 работы прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Аўтограф” накіравана 16 работ; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Тут родныя трымаюць карані”, прымеркаваны да Года малой радзімы, было даслана 4 работы; на конкурс завочных навукова-даследчых работ у межах VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «К вершинам познания» накіраваны 3 работы.

     

 

 

 

 

 

За 2017 год праведзена 9 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 188 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 230 работ прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхнологій і медыякамунікацый накіраваны 4 работы;   у конкурсе чытальнікаў, які праводзіўся ў межах І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытанняў «Диалог языков и культур» (БДМУ)  удзельнічала 20 студэнтаў.

      

    

  

       

  

 

 

За 2016 год праведзена 7 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыі, у якіх прынялі удзел 143 студэнты.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 42 работы прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”»,  накіравана  3 работы, адна з якіх уяўляе калектыўную працу членаў гуртка “Памяць”.

  

     

   

 


   

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter