Научно-исследовательская и инновационная деятельность

Кафедральная навуковая тэма (2016-2020)

ДБ 43-16 Мова і літаратура ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-тэхнолагаў, вучэбна-выхаваўчым працэсе, міжкультурнай камунікацыі

 

2018 г.   Тэорыя і практыка выкладання філалагічных дысцыплін у тэхнічнай ВНУ

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2018 год

  1. Па навуковай тэме выдадзены 39 друкаваных прац, у іх ліку:
  • тэксты лекцый (элект.) – 1;
  • навуковыя артыкулы – 8;
  • тэзісы – 21;
  • матэрыялы канферэнцый – 9.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 7 мерапрыемствах:

- 82-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 10 удзельнікаў;

- XXIII навукова-метадычная канферэнцыя «Проблемы и основные направления развития высшего технического образования» – 9 удзельнікаў.

- XIII Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Высшая школа: проблемы и перспективы», прысвечаная 45-годдзю РІВШ, – 1 удзельнік;

-  Семінар “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы” – 1 удзельнік;

- V Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Активные методы обучения и инновационные технологии в процессе преподавания русского языка как иностранного» – 3 удзельнікі;

-   Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Минские криминалистические чтения» – 1 удзельнік;

- ІІ Раённыя краязнаўчыя чытанні – 1 удзельнік.

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2018 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 136 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 3 студэнцкія навуковыя работы; 84 работы прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Аўтограф” накіравана 16 работ; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Тут родныя трымаюць карані”, прымеркаваны да Года малой радзімы, было даслана 4 работы; на конкурс завочных навукова-даследчых работ у межах VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «К вершинам познания» накіраваны 3 работы.

 

2017 г.   Дыскурсіўныя практыкі ў Беларусі і моўныя паводзіны як сацыяльны і культурны феномен

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2017 год

  1. Па навуковай тэме выдадзены 27 друкаваных прац, у іх ліку:
  • Дапаможнік – 1;
  • УМК (электронны варыянт) – 1;
  • навуковых артыкулаў – 4;
  • тэзісаў – 10;
  • матэрыялаў канферэнцый – 11.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 10 мерапрыемствах:

- 81-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 10 удзельнікаў;

- Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браслава Тарашкевіча да сучаснасці” – 2 удзельніка.

- Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куляшоўскія чытанні” – 1 удзельнік;

-  ХХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnośći” – 1 удзельнік;

- Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў” – 1 удзельнік;

-  ІІІ Міжнародны форум «Скарынаўскія чытанні 2017: кніга ў медыйнай прасторы» – 5 удзельнікаў;

- XIХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Технологии обучения русскому языку как иностранному и диагностика речевого развития» – 3 удзельніка;

- Семінар “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы” – 1 удзельнік;

- IV Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Активные методы обучения и инновационные технологии в процессе преподавания русского языка как иностранного»  – 5 удзельнікаў;

- Семінар Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай – 1 удзельнік.

Выступленні на радыё:

  1. Шчасная, К.Д. Каардынацыя лічэбнікаў з назоўнікамі: перадача “Скарбы роднай мовы” / К.Д. Шчасная // радыё замежнага вяшчання "Беларусь".- Дата эфіру: 27.08.2017
  2. Ганчарэнка, К.Д. Утварэнне дзеясловаў загаднага ладу радыё замежнага вяшчання "Беларусь" перадача “Скарбы роднай мовы” / К.Д. Шчасная // радыё замежнага вяшчання "Беларусь". – Дата эфіру: 29.10.2017

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2017 год праведзена 9 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 188 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 230 работ прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхнологій і медыякамунікацый накіраваны 4 работы;   у конкурсе чытальнікаў, які праводзіўся ў межах І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытанняў «Диалог языков и культур» (БДМУ)  удзельнічала 20 студэнтаў.

 

2016 г.  Вучэбна-метадычныя падыходы ў навучанні мове і літаратуры ў тэхнічнай ВНУ: маніторынг назапашанага вопыту, выпрацоўка новых алгарытмаў.

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2016 год

Па навуковай тэме выдадзены 28 друкаваных прац, у іх ліку:

УМК (электронны варыянт) – 1;
навуковых артыкулаў – 12;
тэзісаў – 13;
матэрыялаў канферэнцый – 2.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 8 мерапрыемствах:

- 80-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 8 удзельнікаў;

- ХХІІ навукова-метадычная канферэнцыя «Праблемы і асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай тэхнічнай адукацыі» – 5 удзельнікаў.

- навукова-метадычны семінар «Актуальные проблемы организации учебного процесса и обучения иностранных граждан в высших учебных заведениях» – 2 удзельнікі;

- VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Теория и практика преподавания русского языка как иностранного: достижения, проблемы и перспективы развития» – 2 удзельнікі;

- XLIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи» – 1 удзельнік;

- III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальные проблемы лингвистики и лингводидактики» – 1 удзельнік;

- Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры – 1 удзельнік;

- паседжанне Прэзідыума Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай – 1 удзельнік.

Выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце :

журы па правядзенні алімпіяды “Русский язык – путь к знаниям” (секцыя 5) сярод студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей 3-5 курсаў і магістрантаў (1 выкладчык);
журы Конкурсу навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Ленінскага раёна г. Мінска, секцыя “Лінгвістыка (беларуская і руская мовы) (2 выкладчыкі).

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2016 год праведзена 7 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыі, у якіх прынялі удзел 143 студэнты.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 42 работы прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”»,  накіравана  3 работы, адна з якіх уяўляе калектыўную працу членаў гуртка “Памяць”.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter