З гісторыі стварэння

     Хутка наш народ будзе святкаваць70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памяць пра вайну і Вялікую Перамогу ніколі не згасне ў сэрцах беларускага народа.  Лёс кожнай сям’і, кожнага асобнага чалавека непазбежна звязаны з гэтым самым цяжкім і балючым перыядам.

     Кожны трэці загінуўшы, 9200 поўнасцю ці часткова знішчаных вёсак, зруйнаваныя гарады і паселішчы, скалечаныя лёсы…

   Бацькі, якія аддалі свае жыцці на франтах вайны дзеля светлай будучыні сваіх дзяцей…

   Жыве памяць пра гераізм нашага народа ў змаганні з ворагам…

   Жыве памяць пра страты…

     Вечным агнём гарыць памяць у сэрцах жывых, на брацкіх магілах загінуўшых салдат, партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, закатаваных гітлераўцамі, на могілках спаленых вёсак. Няма даравання нелюдзям у абліччы людзей.

     Наша Перамога – наш гонар! Яе, выпакутаваную коштам неверагодных подзвігаў і стойкасці чалавечага духу, трапяткімі рукамі перадалі нам бацькі і дзяды. Яе мы павінны зберагчы не толькі дзеля памяці і павагі да продкаў.

   Памяць – гэта перасцярога: НІКОЛІ І НІДЗЕ НЕ ПАВІННА ПАЎТАРЫЦЦА ТАКАЯ ТРАГЕДЫЯ!

   НІКОЛІ І НІДЗЕ НЕ ПАВІННА СТАГНАЦЬ ЗЯМЛЯ, ПАКУТАВАЦЬ І ГІНУЦЬ ЛЮДЗІ!

   Таму ЖЫВУ І ПОМНЮ! Гэта наш святы абавязак!

      Актуальнасць пастаянна дзеючагапраекта “Жыву і помню”, які выконваецца членамі студэнткага  гуртка “Памяць” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай філалогіі, Заслужанага работніка БССР, выдатнік аадукацыі Кузьміч Вольгі Аляксандраўны,   грунтуецца на ўсведамленні важнасці і неабходнасці падтрымання ў моладзі гістарычнай памяці як неабходнай умовы існавання незалежнай дзяржавы,  развіцця і станаўлення талерантнага і добразычлівага грамадства. Праз далучэнне да падзей Вялікай Айчыннай вайны, даследаванне сямейных гісторый, малавядомых старонак вайны ў сваім рэгіёне мацуецца цесная сувязь продкаў і нашчадкаў, развіваецца грамадзянская свядомасць.

     Мэта праекта “Жыву і помню” – фарміраванне грамадзянскіх пачуццяў студэнцтва, гонару за гісторыю сваёй краіны, стымуляванне ўласнага духоўнага развіцця моладзі на карысць сабе і дзяржаве.

     Задачы праекта “Жыву і помню” :

  1. Удасканаленне форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў.
  2. Актывізацыя працы гурткоў, творчых аб’яднанняў па пошукавай дзейнасці.
  3. Падрыхтоўка міні-даследаванняў, творчых эсэ, дакументальных хронік, нарысаў, радаводаў, прысвечаных гісторыі сваёй сям’і ў гісторыі сваёй краіны.

     Метады працы – пошукавы метад (аналіз дакументальных матэрыялаў, архіўных даных, успамінаў блізкіх і родных людзей, знаёмых), інтэрв’юіраванне і апытанне.

     Атрыманыя вынікі :

     На рэгіянальным узроўні даследаваны і творча апрацаваны малавядомыя старонкі беларускай гісторыі.

     Прааналізаваны багаты дакументальны і архіўны матэрыял, успаміны і інтэрв’ю блізкіх, родных студэнтаў і іншых людзей, што з’яўляліся непасрэднымі сведкамі вайны.

     Падрыхтаваны багаты выставачны матэрыял.

     Праведзены шматлікія конкурсы творчых работ (эсэ, апавяданні, гісторыка-дакументальныя хронікі, нарысы, інтэрв’ю, нататкі і г.д.) па тэме “Жыву і помню”.

     Творчыя работы, выкананыя ў межах праекта, неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі Рэспубліканскага конкурса творчых работ “Аўтограф”, конкурса навукова-даследчых і творчых работстудэнтаў і магістрантаў БДТУ па грамадскіх і гуманітарных навуках, іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

     Сфера выкарыстання:

Для арганізацыі ва ўстановах адукацыі пошукава-даследчай самастойнай працы студэнтаў па вывучэнні малавядомых старонак гісторыі.

Для выкарыстання на лекцыйных і семінарскіх занятках па адпаведнай тэматыцы.

Для арганізацыі і правядзення грамадзянска-патрыятычнай выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю.

Для арганізацыі і правядзення выстаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па адпаведнай тэматыцы.