Студэнцкае аб’яднанне “Пошук”

Палажэнне

аб студэнцкім аб’яднанні “Пошук” кафедры беларускай філалогіі

 

 

1 Агульныя палажэнні.

1.1 Дадзенае Палажэнне аб студэнцкім аб’яднанні “Пошук” распрацавана на аснове Палажэння аб навукова-даследчай працы студэнтаў вузаў і шэрага дакументаў аб арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы (“Інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі”, Канцэпцыя і Праграма выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, “Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь” і інш.

1.2 Палажэнне вызначае дзейнасць студэнцкага аб’яднання “Пошук”.

1.3 Студэнцкае аб’яднанне “Пошук” з’яўляецца адной з форм арганізацыі навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва УВА .

2 Мэты і задачы студэнцкага аб’яднання “Пошук”.

2.1 Студэнцкае аб’яднанне “Пошук” створана з мэтай падтрымкі і развіцця таленавітай моладзі БДТУ, павышэння яе адукацыйна-культурнага ўзроўню,  самарэалізацыі студэнтаў праз іх ўдзел у найбольш значных акцыях і мерапрыемствах, якія праводзяцца ў БДТУ. У склад аб’яднання ўваходзяць наступныя гурткі:

1. Гурток паглыбленага вывучэння літаратуры “Спадчына” .

Мэта: фарміраванне светапогляду студэнтаў спец. “Выдавецкая справа”, развіццё іх інтэлектуальнага, маральна-этычнага, патрыятычнага, нацыянальна-культурнага аблічча на лепшых узорах сусветнай і айчыннай літаратуры.

2. Гурток “Выток” .

Мэта: вывучэнне навуковай спадчыны вядомых беларускіх вучоных, распрацоўка тэрміналогіі па асноўных галінах навукі, суадносных з вучэбнымі курсамі БДТУ.

3. Гурток “Пазнай свой край”.

Мэта: вывучэнне гістарычнага мінулага беларускага народа, азнаямленне з традыцыямі і культурай беларусаў, далучэнне да нашай нацыянальнай спадчыны; фарміраванне патрыятычных пачуццяў моладзі, стымуляванне іх пошукава-даследчай дзейнасці.

Мэта: фарміраванне пачуцця любві і павагі да сваёй Радзімы, гонару за яе мінулае і сучаснае; стымуляванне пошукава-даследчай дзейнасці студэнтаў.

5. Гурток “Крыніца”.

Мэта: фарміраванне пачуцця любві да роднага краю і яго прыроднага багацця.

6. Гурток “Мая Радзіма – Беларусь”.

Мэта: актыўнае вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў, фарміраванне цікавасці і глыбокай прыхільнасці да малой радзімы, шчырых патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці і сацыяльнай актыўнасці.

7. Гурток “Патрыёт”.

Мэта: папулярызацыя БДТУ як вядучай тэхнічнай УВА краіны (сярод будучых абітурыентаў).

2.2 Праца студэнтаў у студэнцкім аб’яднанні “Пошук” служыць рэальнаму ўвасабленню дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да навучання і выхавання студэнцкай моладзі.

2.3 Арганізацыя навуковай дзейнасці студэнтаў з’яўляецца арганічнай часткай падрыхтоўкі спецыялістаў і павышэння іх культурнага ўзроўню. Вынікі навуковай дзейнасці будуць укаранёныя ў вучэбны працэс.

2.4 Арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі праз дзейнасць гурткоў спрыяе фарміраванню грамадска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей студэнцкай моладзі, развіццю яе нацыянальнай і грамадзянскай адказнасці за лёс Бацькаўшчыны. Вынікі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўкараняюцца ў вучэбна-выхаваўчы працэс.

3 Арганізацыя работы студэнцкага аб’яднання “Пошук”.

3.1 Студэнцкае аб’яднанне “Пошук” створана пры кафедры беларускай філалогіі з мэтай развіцця творчай актыўнасці студэнтаў, фарміравання іх актыўнай грамадзянскай і асобаснай пазіцыі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы, адказнасці за яе лёс, развіццё і росквіт.

3.2 Агульнае кіраўніцтва студэнцкім аб’яднаннем “Пошук” ускладаецца на загадчыка кафедры і кіраўнікоў гурткоў.

4 Абавязкі і правы студэнтаў і выкладчыкаў.

4.1 Студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў распрацоўваюць творчыя працы і праекты, навуковыя працы для далейшага прадстаўлення іх на вузаўскія, рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы і выставы.

4.2 Студэнты, якія выявілі схільнасць да навуковай працы і маюць добрыя вынікі ў вучобе, могуць быць рэкамендаваны для ўзнагароджання граматамі БДТУ і інш.

4.3 Праца выкладчыкаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі студэнцкіх навуковых і творчых прац, улічваецца ў індывідуальных планах.

 

Палажэнне разгледжана і ўхвалена на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі, пратакол №1 ад 04.09.2006.