Праект "Жыву і помню"

ПРАЕКТ “ЖЫВУ І ПОМНЮ” ГУРТКА “ПАМЯЦЬ”

 ЯК СРОДАК ГІСТОРЫКА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА І ПРАФЕСІЙНАГА ВЫХАВАННЯ СТУДЭНЦКАЙ МОЛАДЗІ

Шчаслівы той чалавек, які адчувае задавальненне ад прафесійнага выбару і той працы, якую выконвае. Патрэбу і магчымасць паспяхова, з карысцю для грамадства, з задавальненнем для сябе працаваць у  народнай гаспадарцы роднай краіны дазваляе пачуццё грамадскага абавязку, працавітасць, свядомасць і добрасумленнае стаўленне да працы, калектывізм, арганізаванасць, дысцыплінаванасць, трывалыя прафесійныя і сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі.

Любоў да сваёй зямлі, павага да людзей і гонар за сваю дзяржаву з’яўляюцца неад’емнымі складнікамі поспеху ў эканамічным развіцці краіны. Прафесійны поспех кожнай асобы магчымы толькі пры разуменні ёй сваёй самакаштоўнасці і каштоўнасці для роднай зямлі, свайго месца ў яе гістарычным развіцці.  Надзвычай важна тое, што сучасны спецыяліст, якому трэба будзе працаваць у дынамічнай прафесійнай асяроддзі, павінен мець такі сацыяльны інтэлект і культурна-каштоўнасныя арыентацыі, якія дазволяць яму жыць у гармоніі з грамадствам і дзяржавай.

У дадзеным кантэксце светапогляд студэнтаў і іх гістарычная памяць – гэта феномен калектыўнай свядомасці цэлай нацыі. Аднаўленне гістарычнай памяці дае найбольшы плён, калі яно адбываецца праз прызму асабістых перажыванняў канкрэтных людзей, калі складаецца нанова карціна велізарнага подзвігу народа. Сямейная гісторыя –  гэта той фактар, які робіць гістарычныя ісціны зразумелымі кожнаму грамадзяніну і павышае адказнасць асобы перад дзяржавай ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, у тым ліку ў прафесійнай. Асабістае перажыванне мінулага напаўняе моладзь глыбока патрыятычным зместам і выводзіць грамадзянска-патрыятычнае і прафесійнае выхаванне на вышэйшы ўзровень. Студэнты ўсведамляюць месца кожнай сям’і і кожнай асобы ў супольным развіцці грамадства і разумеюць прычыны, мэты і наступствы сваёй  дзейнасці.

На жаль, з часам пэўныя падзеі могуць наогул забывацца і нават пераацэньвацца. Пры гэтым страчваецца засцерагальная функцыя гістарычнай памяці, якая захоўвае тоеснасць народа. Сучасная моладзь часам неахвотна звяртаецца да трагічных старонак нашай мінуўшчыны і, горш за тое, ацэньвае іх з пункту гледжання меркантыльных інтарэсаў у адрыве ад гістарычнага кантэксту, як нешта абстрактнае.

З мэтай вяртання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне праз прызму сямейнай гісторыі быў распрацаваны пастаянна дзеючы праект “Жыву і помню” ў межах працы гуртка “Памяць”. Праект дзейнічае больш за 8 гадоў, дзейнасцю гуртка ахоплены практычна ўсе студэнцкія групы. Матэрыялы праекта неаднаразова прадстаўляліся на шматлікія рэспубліканскія выставы і конкурсы з 2008 года і атрымлівалі высокую ацэнку. Прадстаўленая кніга ўключае 83 студэнцкія працы толькі адной са спецыяльнасцяў «Выдавецкая справа». За час дзеяння праекта падрыхтавана больш за 500 студэнцкіх прац.

Ставіцца першасная задача запісаць сямейныя гісторыі, аб’яднаныя тэмай “Гісторыя сям’і ў гісторыі вайны” ў адпаведным для гэтага жанры (эсэ, сямейная і дакументальная хроніка, нарыс, інтэрв’ю, апавяданне, радавод і інш.). Кожны сямейны аповед падаецца ў групе, на студэнцкай канферэнцыі, а затым пасля абмеркавання афармляецца канчатковы варыянт. Пры гэтым узнаўляецца гістарычная памяць не толькі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і пра ролю кожнай сям’і ў вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абсалютная большасць творчых работ вылучаецца глыбокім патрыятызмам, гонарам за сваіх родных і блізкіх, якія змагаліся як у тыле ворага, так і на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Аднак можна было заўважыць (хоць і адзінкавыя) прыклады легкадумнага стаўлення да нацыянальнай трагедыі і абясцэньвання подзвігу нашых продкаў. Неабходна праз асабістыя ўспаміны выявіць усе скажэнні гістарычнай праўды, неразуменне гістарычнага кантэксту, скарэктаваць пазіцыю моладзі. Таму праз шчырае і балючае абмеркаванне сямейных успамінаў фарміруецца правільная ацэнка падзей, заснаваная на разуменні сапраўднага гераізму і подзвігу.

Дзякуючы сістэмнаму падыходу да гісторыка-патрыятычнага выхавання ў межах праекта “Жыву і помню” і выкарыстанню праектнага метаду дасягнуты станоўчыя вынікі па патрыятычным і прафесійным  выхаванні студэнцкай моладзі і падрыхтаваны па-сапраўднаму ўнікальны матэрыял. Вынікі праекта былі прадстаўлены аўтарамі на 4 навукова-метадычных канферэнцыях.

Праект падрыхтавалі:

  • Кузьміч Вольга Аляксандраўна, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, заслужаны работнік адукацыі БССР, выдатнік адукацыі, кіраўнік гуртка “Памяць”
  • Шахаб Вольга Васілеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела

Удзел у знакавых конкурсах і мерапрыемствах апошніх гадоў:

У рэчышчы працы над праектам гуртка “Памяць” толькі ў 2015 г. на Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці “Аўтограф” было прадстаўлена 47 творчых прац у намінацыі “Мне ёсць што сказаць свету”, з іх у індывідуальнай намінацыі – 27. Гурток “Памяць” узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ІІ-ІІІ ступені – 4 студэнты. На Рэспубліканскі конкурс “Будущее без войны и ненависти» прадстаўлены 4 працы, з іх дыпломамі І і ІІІ ступені адзначаны 2 студэнты. На ўніверсітэцкі конкурс навуковых і творчых работ прадстаўлена 24 працы, якія таксама атрымалі высокую ацэнку.

  • https://www.belstu.by/news/university/studehnty-bdtu-peramozhcy-rehspublkanskaga-konkursu-pamyac-rodu-mnulae-vachyma-suchasnka.html

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” адбылося 7 снежня 2016 г. у актавай зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты БДТУ не толькі прымалі ўдзел у конкурсе, але і занялі  прызавыя месцы.

Дыпломам І ступені і грашовай прэміяй у намінацыі “Мае гераічныя продкі” быў узнагароджаны праект “Жыву і помню” студэнцкага гуртка “Памяць” УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”. Грашовая прэмія была накіравана на будаўніцтва мемарыяла “Трасцянец”.

Арганізатарамі конкурсу, прымеркаванага да Года культуры, выступілі ўстанова “Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”. Удзел у конкурсе прымалі навучэнцы 9-11 класаў школ рэспублікі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, педагогі, журналісты і многія іншыя.

3 лютага 2017 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі Кузьміч В.А. і намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела БДТУ Шахаб В.В. прынялі ўдзел у семінары “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы”, які праводзіўся кафедрай рускай мовы і культуры маўлення Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Кузьміч В.А. і Шахаб В.В. выступілі з дакладам “Праектная дзейнасць у аўдыторнай і пазааўдыторнай працы па беларускай мове”, а таксама прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі па праблемных пытаннях арганізацыі прафесійнага, патрыятычнага і гісторыка-культурнага выхавання ў адукацыйным працэсе пры выкладанні філалагічных дысцыплін.

Кніга "Жыву і помню"

  1. Вокладка
  2. Сямейныя хронікі
  3. Біяграфічныя нарысы
  4. Успаміны
  5. Інтэрв'ю
  6. Эсэ
  7. Мастацкія творы
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter