Праект "Тут мае каранi"

Праект студэнцкага гуртка “Памяць”

ТУТ НАШЫ КАРАНІ

Кіраўнік – Кузьміч В.А.,

дацэнт кафедры беларускай філалогіі,

заслужаны работнік адукацыі БССР,

выдатнік адукацыі

Любоўю да Радзімы, Айчыны, Бацькаўшчыны спрадвеку вымяраецца грамадзянская годнасць кожнага чалавека. Глыбінны сэнс гэтых слоў, як ніколі, надзённы сёння, калі пытанні рэалізацыі нацыянальнай ідэі праз патрыятызм і патрыятычнае выхаванне з’яўляюцца прыярытэтнымі ў развіцці Рэспублікі Беларусь і перш за ўсё ўвасабляюцца ў адукацыйны працэс. Духоўнасць грамадства – вось той стрыжань, на які павінна абапірацца практычная стваральная дзейнасць годнага грамадзяніна сваёй краіны, вось той прыярытэтны напрамак, адметны і спецыфічны шлях народа да агульначалавечага, які не запавольвае рух дзяржавы і яе грамадзян наперад, а наадварот, натхняе да новых творчых і працоўных здабыткаў.

Актуальнасць праекта “Тут нашы карані”.

Фарміраванне спецыяліста-прафесіянала пачынаецца з фарміравання яго як суб’екта духоўнага. У кантэксце агульнай прафесійнай дзейнасці гэта ўяўляецца як захаванне чалавекам спрадвечных маральных каштоўнасцяў, назапашаных яго народам і чалавецтвам у цэлым, і далейшае выкарыстанне набытага вопыту ва ўласнай стваральнай дзейнасці. З гэтай прычыны пераемнасць маральных каштоўнасцяў з’яўляецца адной з фундаментальных асноў развіцця грамадства. Таму выхаваўчая праца ў БДТУ грунтуецца на старанным аналізе айчыннага і сусветнага педагагічнага вопыту. Вылучаецца ўсё тое, што будзе спрыяць умацаванню моладзі як люстэрка маральнага стану нацыі і своеасаблівага транслятара аўтарытэту Беларусі ў свеце. Усведамленне шляхоў развіцця беларускага грамадства і канкрэтнага чалавека, вызначэнне зместу ідэалаў, каштоўнасцяў, інтарэсаў і патрэбнасцяў, матываў, якія дазваляюць сучаснай моладзі адчуваць сваю неабходнасць дзяржаве і стымулююць яе дзейнічаць у інтарэсах дзяржавы, пакладзена ў аснову праекта "Тут мае карані".

Мэта праекта “Тут нашы карані” – развіваць у студэнцкай моладзі ўсвядомленыя грамадзянска-патрыятычныя якасці і нацыянальную годнасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі праз арганізаваную праектную дзейнасць па шматаспектным даследаванні малых рэгіёнаў Беларусі.

Задачы праекта “Тут нашы карані”:

  1. Арганізацыя сістэматызаванай працы па даследаванні навуковых крыніц і звестак па гісторыі і эканоміцы рэгіёнаў краіны.
  2. Збор вычальпальнай культуралагічна-краязнаўчай інфармацыі па рэгіёнах Беларусі.
  3. Паказ фактаў уласнай сямейнай гісторыі ў кантэксце жыцця малой Радзімы.
  4. Паказ і прапаганда сучаснай дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы і развіццю беларускіх рэгіёнаў.
  5. Актывізацыя пошукавай працы студэнтаў.

Метады працы – пошукавы метад (аналіз гістарычных звестак, дакументальных матэрыялаў, архіўных даных, успамінаў блізкіх і родных людзей, знаёмых), інтэрв’юіраванне і апытанне.

Атрыманыя вынікі :

Даследаваны і творча апрацаваны малавядомыя старонкі гісторыі і развіцця малых рэгіёнаў Беларусі.

Прааналізаваны багаты навуковы, дакументальны і архіўны матэрыял па развіцці малых рэгіёнаў Беларусі, а таксама ўспаміны і інтэрв’ю блізкіх, родных студэнтаў і землякоў.

Падрыхтаваны багаты выставачны матэрыял.

Падрыхтаваны навуковыя працы, апублікаваны матэрыялы выступленняў на канферэнцыях.

Сфера выкарыстання:

  • Для арганізацыі ва ўстановах адукацыі пошукава-даследчай самастойнай працы студэнтаў па вывучэнні малавядомых старонак развіцця іх малой Радзімы.
  • Для папулярызацыі і пашырэння рэгіянальнага турызму сярод беларускай моладзі.
  • Для стварэння шматузроўневай інфармацыйнай мультымедыйнай сістэмы “Студэнцкая энцыклапедыя беларускіх рэгіёнаў”.
  • Для выкарыстання на лекцыйных і семінарскіх занятках па адпаведнай тэматыцы.
  • Для арганізацыі і правядзення грамадзянска-патрыятычнай выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю.
  • Для арганізацыі і правядзення выстаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па адпаведнай тэматыцы.

Кніга І

Кніга ІІ

Кніга ІІІ

Кніга ІV

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter