Хронiка (Удзел у конкурсах, фестывалях, канферэнцыях, канцэртах, акцыях, выставах)

Удзел у святкаванні Дня славянскай пісьменнасці і культуры

 

7 верасня літаратурны клуб прыняў удзел у святкаванні Дня славянскай пісьменнасці і культуры. 

Члены клуба разам 

з кіраўніком наведалі старажытнае Заслаўе, дзе ў гэтым годзе адзначалася свята. Святочнаму настрою спрыялі цудоўнае цёплае сонечнае надвор’е і добрая падрыхтаванасць арганізатараў свята. Мы паглядзелі кніжныя навінкі, былі ўражаны прыгажосцю і высокай якасцю многіх беларускіх кніг, асабліва першымі пяццю тамамі Бібліі Скарыны, падарункавымі выданнямі, цікавымі кніжкамі для дзяцей. На выставе працаваў друкарскі станок 16 стагоддзя, і, хто жадаў, мог надрукаваць старонку тэкста на гэтым станку.

 

На свяце выступала шмат паэтаў, выдаўцоў, грамадскіх дзеячаў, 

артыстаў, музыкантаў. Канцэрты і выступленні былі на многіх пляцоўках.

У гэтым годзе 6 верасня ў Заслаўі адкрыты помнік князю Ізяславу, і, канечне, многія захацелі зафіксаваць скульптуру на фота. 

А колькі цікавых рэчаў зроблена беларускімі майстрамі!

Завяршылася паездка вяртаннем у Мінск у камфортнай электрычцы гарадскіх ліній. Стомленыя, але шчаслівыя вярнуліся ў Мінск.  

 

     

Помнiк князю Iзяславу, устаноўлены ў Заслаўi 6 верасня 2014г.

  

Члены клуба Значонак Дар'я i Кузьмiчонак Анастасiя.

  

Кiраўнiк клуба Надзея Савiцкая з членамi клуба сярод народных майстроў i ўмельцаў.

Букет з гароднiны.

 

Удзел у акцыі “Смутку і жалобы па загінулых у блакадным Ленінградзе”

 

8 верасня 2014 года літаратурны клуб “Ветліца” і прафкам БДТУ прынялі ўдзел у акцыі “Смутку і жалобы па загінулых у блакадным Ленінградзе”. З прывітальным словам выступіла кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я., якая ўручыла кветкі старшыні “Саюза блакаднікаў Ленінграда ў Беларусі” Ягадніцынай Марыі Давыдаўне.