Дзейнасць літаратурнага клуба «Ветліца»

  • 28.10.2012 Удзел у літаратурнай вечарыне беларускага паэта Фёдара Баравога (Палац Рэспублікі, 1800)
  • 20.10.2012 Праведзена прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА “Рубяжэвічская СШ” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Дадзена інфармацыя пра спецыяльнасці, умовы паступлення, вучобы, размеркавання, магчымасці развіцця творчых здольнасцей у літаратурным клубе “Ветліца”. Уручаны інфармацыйныя матэрыялы, альманахі “AVE-6” і “AVE-7”. Удзельнічала 16 школьнікаў.
  • 15.10.2012 Студэнткай Кім Ганнай падрыхтаваны камп’ютарны зборнік вершаў “Midian”. Літаратурны клуб “Ветліца” прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні выставы, прысвечанай навуцы і творчасці студэнтаў (верасень), і выставы “Нашы традыцыі” (16-18.10.2012). Выстаўлены стэнд матэрыялаў, дыпломы, граматы, вымпелы – 31 экспанат.
  • 22 мая 2012 года падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых прац студэнцкай моладзі “Аўтограф”. Дэвіз конкурсу: “Шануем гісторыю і традыцыі краіны – упэўнена крочым у будучыню!”.
  • 12 мая 2012 г. в стенах университета состоялась литературная встреча, посвященная выпуску очередного номера университетского альманаха.