Все новости
20.03.2015Университет

Жавароначкі, прыляціце, вясну-красу прывядзіце!


20 сакавіка кафедра турызму і прыродакарыстання ладавала чарговае традыцыйнае свята “Гуканне вясны” ў межах гадавога праекта па аднаўленні абрадаў традыцыйнай беларускай культуры.

Дзякуючы творчым намаганням хлопцаў і дзяўчат 2 курса 7-й і 8-й груп лесагаспадарчага факультэта, моладзь універсітэта была далучаная да спадчыны продкаў: гукальных песень, гульняў і карагодаў. Гледачы ў дарунак атрымалі з адмысловых кошыкаў выпяканых выкладчыкамі кафедры птушак-жавароначкаў. На завяршэнне свята студэнты запусцілі да сонца вырабленых уласнымі рукамі папяровых жавароначкаў, якіх панеслі імклівыя паветраныя шары, каб Маці-прырода загукала на Беларусь хуткую цёплую вясну.

Арганізатарам і вядучай свята была ст. выкладчык кафедры Н.І.Здановіч, кіраўнік праекта, штогадовы ўдзельнік аднаўлення старажытнага веснавога відовішча, гукальніца вясны з 1982 года.

        


Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 212