Все новости
28.12.2015Университет

Узнагароды ў гонар 85-годдзя БДТУ


У гонар 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта былі ўзнагароджаны супрацоўнікі універсітэта:

 

Пракапчук Мікалай Раманавіч, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, за шматгадовую навуковую і педагагічную працу, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых кадраў для нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь – да прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” 


 

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч, прафесар кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, за шматгадовую навуковую і педагагічную працу, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых кадраў для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – да прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь”
  Круцько Эльвіра Ціханаўна, прафесар кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей таленавітых студэнтаў у галіне  адукацыі, навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій, у распрацоўку новых навуковых напрамкаў, плённую педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь – медалём “За працоўныя заслугі”.
  Грышкевіч Аляксандр Аляксандравіч, загадчык кафедры дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў, за значны ўклад у распрацоўку і ўкараненне навукова-даследчых работ, вялікія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – медалём “За працоўныя заслугі”.

 

Урбановіч Павел Паўлавіч, загадчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, выдатныя дасягненні ў падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій, значны ўклад у арганізацыю і ўкараненне вынікаў навукова-даследчых работ, плённую вытворчую, педагагічную і выхаваўчую дзейнасць – медалём “За працоўныя заслугі”.
 

 

Дзятлава Яўгенія Міхайлаўна, дацэнт кафедры тэхналогіі шкла і керамікі,  за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у галіне вышэйшай адукацыі, распрацоўку навуковых асноў сінтэзу тэхнічнай і вогнетрывалай керамікі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для керамічнай галіны прамысловасці Рэспублікі Беларусь – медалём “За працоўныя заслугі”.

 
 

Пракапчук Мікалай Раманавіч, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, за шматгадовую навуковую і педагагічную працу, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых кадраў для нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь — да прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь”.


Автор: Пилейко А. И.
Просмотры: 865