Все новости
19.02.2016Университет

Псіхалогія кантактаў, або што рабіць, калі цябе пакідаюць


16.02.2016 і 17.02.16 педагогам-псіхолагам Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Школы асобаснага росту “ШАР” у форме Студэнцкага псіхалагічнага тэатра мініяцюр у інтэрнаце №1 быў праведзены трэнінг “Псіхалогія кантактаў, або што рабіць, калі цябе пакідаюць”. На трэнінгу разглядалася такая жыццёвая з’ява, як пакіданне. Студэнты ўспаміналі свае сітуацыі пакінутасці бацькамі, роднымі, сябрамі, каханымі, а таксама пачуцці, якія мелі на той час. Гэтыя сітуацыі яны праігрывалі ў форме мініспектакляў. Студэнты надзявалі маскі залежнага, займаліся ратаваннем, былі агрэсарамі і ахвярамі, выбіралі куміраў – ішлі па шляху нешчаслівых кантактаў. Псіхолаг прапаноўвала навучыцца не пакідаць, а заставацца або вяртацца і мець шчаслівыя кантакты, якія грунтуюцца на дараванні, удзячнасці і любві.

     

Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 830