Все новости
07.12.2015Университет

Псіхалагічная асвета


2 і 3 снежня 2015 года педагогам-псіхолагам Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Студэнцкага псіхалагічнага тэатра мініяцюр “ШАР” быў праведзены шэраг сустрэч  са студэнтамі факультэта ІЭФ. У інтэрнаце №4 - на тэму: ”Чысціня і парадак – аснова паспяховасці”. Сустрэча была прымеркавана да вынікаў агляду-конкурсу пакояў.

  

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ІЭФ В.П. Дземідавец, які прысутнічаў на сустрэчы, нагадаў студэнтам пра адказнасць самой моладзі ў арганізацыі бытавых аспектаў інтэрнацкага жыцця.

 

Літаратурна-псіхалагічнае сумоўе на тэму: ”Улюбёнасць у жыццё і людзей”. Былі закранутыя пытанні сямейных кантактаў, а таксама асновы крэатыўнай творчасці. Студэнты ў форме мініяцюры паказвалі псіхалагічныя жыццёвыя сітуацыі і шляхі выхаду з негатыўнага становішча.

 

Тэма ”У чым сапраўдная прыгажосць жанчыны і мужчыны” закранула разнастайныя працэсы зносінаў, а таксама ўмовы фарміравання пазітыўных падзей. Студэнты ў форме мініяцюры паказвалі псіхалагічныя жыццёвыя сітуацыі і шляхі выхаду з негатыўнага становішча. Падрыхтаваў сустрэчу куратар В.С.Трубчык.

 


Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 310