Все новости
30.04.2015Университет

Насустрач Дню Перамогі


29 красавіка 2015 года студэнты 1 курса 7 групы факультэта ХТіТ на чале з загадчыкам кафедры беларускай філалогіі дацэнтам Трусам Мікалаем Валянцінавічам наведалі дзве культурна-асветніцкія ўстановы: Дзяржаўны музей гісторыі і культуры Беларусі і Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь.

Да Дня Вялікай Перамогі першы з названых арганізаваў цікавую выставу ўнікальных матэрыялаў ваеннай пары. За адзін раз студэнты мелі магчымасць зазірнуць у розныя перыяды гісторыі Беларусі, убачыць найбольш каштоўныя памяткі культуры, прыродныя багацці роднага краю, а таксама матэрыяльныя сведчанні гераічнага змагання нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

      

       

        


Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 162