Все новости
06.10.2016Университет

Куратарская гадзіна «Прафілактыка любоўнай залежнасці»


 03.10.2016 педагогам-псіхолагам Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Студэнцкага псіхалагічнага тэатра мініяцюр “ШАР” праведзена сустрэча са  студэнтамі 3 курса 3 групы факультэта ТАР на тэму: “Прафілактыка любоўнай залежнасці”. Студэнты ў форме мініяцюры паказвалі псіхалагічныя жыццёвыя сітуацыі і шляхі выхаду з негатыўнага становішча.

Моладзь цікавілі разнастайныя працэсы любоўных зносінаў, а таксама мовы любві і формы любоўнай залежнасці, каб умець знайсці вартаснага сямейнага партнёра і скласці з ім моцную, шчаслівую сям’ю. Студэнты актыўна адказвалі на пытанні псіхолага і самі іх задавалі.

Арганізавала сустрэчу куратар А.А. Флюрык.


   



   

Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 575