Все новости
03.09.2015Университет

Ключы адаптацыі


Трэцяга і чацвёртага верасня педагогам-псіхолагам Л.М.Дзіцэвіч у фармаце Школы асобаснага росту “ШАР” была праведзена сустрэча са  студэнтамі-першакурснікамі ЛГФ на базе Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса. Студэнты наведалі псіхалагічныя семінары па тэмах: “Фарміраванне суб’ектнай пазіцыі ў перыяд адаптацыі першакурснікаў”, “Прынцыпы фарміравання пазітыўных кантактаў ў перыяд адаптацыі першакурснікаў”.
Псіхолаг правяла анкетаванне па адаптацыі першакурснікаў, наведала студэнтаў у пакояхінтэрнатаў №1 і №2, правяла групавыя і індывідуальныя кансультацыі. Студэнтаў найбольш цікавілі пытанні адаптацыі, кантактаў з людзьмі, развіцця асобы, павышэнне самаацэнкі і інш.
    

Автор: Шиман Д. В.
Просмотры: 79