Все новости
18.02.2016Университет

Грамата калектыву БГТУ ад Міністэрства адукацыі РБ


   На калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы сістэмы адукацыі за 2015 год калектыў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта трэці год запар быў узнагароджаны ганаровай граматай як лепшы ў намінацыі “За высокую эфектыўнасць работы аспірантуры і забеспячэнне адукацыйнага працэсу навуковымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі”.

 Віншуем!


  Дадзенае дасягненне стала магчымым толькі дзякуючы згуртаванай, плённай, стараннай і самаадданай працы калектыву сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Можна толькі пажадаць, каб наперадзе наш універсітэт чакалі пакарэнне новых вяршынь, а таксама новыя ўзнагароды!



Автор: Пилейко А. И.
Просмотры: 833