Все новости
19.03.2015Университет

"Духоўна - маральнае выхаванне студэнтаў як складнік працэсу эфектыўнага навучання"


19 сакавіка ў рамках падрыхтоўкі да метадычнага семінара па духоўна-маральным выхаванні студэнтаў адбылася сустрэча калектыву куратаў навучальных груп і выхавальнікаў інтэрнатаў са старшым выкладчыкам БДПУ, членам Кардынацыйнага савета па супрацоўніцву паміж Царквой і дзяржавай, кіраўніком аддзела катэхізацыі Мінскай епархіі пратаіерэем Аляксандрам Шымбалевым.         

Падчас гутаркі па актуальным пытанні духоўнага выхавання моладзі шаноўны госць адзначыў, што ў аснове агульнага крызісу грамадства ляжыць крызіс кожнага чалавека паасобку: адсутнасць кодэксу сумленнасці, страта маральных сямейных устояў, жаданне вырашать уласныя праблемы за кошт іншых.

Мэта чалавечага жыцця не павінна вымярацца толькі матэрыяльным. Найвышэйшае імкненне чалавека – духоўнае самаўдасканаленне. Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і Царквой на 2015 – 2020 гады, падпісаная ў лютым, дае магчымасць куратарам і выхавальнікам УВА вырашаць пытанні духоўна-маральнага выхавання на куратарскіх гадзінах з запрашэннем прадстаўнікоў духавенства.         

На сустрэчы была закранута і тэма прафілактыктычнай работы куратараў у сувязі з існуючай небяспекай для моладзі трапіць пад уплыў таталітарных дэструктыўных арганізацый і сект.

       


Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 69