Все новости
13.04.2016Университет

Час “АРТ-вакацый” у БДТУ


   БДТУ стаў міжуніверсітэцкай пляцоўкай для II этапу рэспубліканскага фестывалю “АРТ-вакацыі”. У прадстаўленай 12 красавіка канцэртнай праграме свае таленты праявілі студэнты з УА "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт", УА "Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці", УА "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут"



   Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі праводзіцца з 2003 года з перыядычнасцю раз у два гады з мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. У гэтым годзе фестываль праходзіць пад дэвізам "Новы фармат творчасці — у новых магчымасцях часу". Па ўмовах конкурсу ўдзел прымаюць мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы.    
   Першым па праграме наш універсітэт прадставіў на сцэне народны ансамбль “Рунь” – як заўсёды ярка, эмацыйна і з запалам.

   Аляксандра Маленчык і дуэт Вольгі Шэвердак і Аляксандра Машчыцкага напоўнілі актавую залу моцным вакалам.

  

   Кацярына Глушнёва зачаравала гледачоў прыгожым танцам. Душэўна выканаў свае песні вакальны калектыў "Вытокі".

  


   Ансамбль эстраднага танца «Грацыя» пакружыўся на сцэне ў вясёлым танцы. Уразіла сваёй арыгінальнасцю студыя малых театральных формаў.

   

   Народны студэнцкі паэтычны тэатр «Звон» прадэманстраваў фрагмент тэатральнай пастаноўкі “Вяскоўцы”, дзе праявіліся ўвесь запал, энергія і гарачнасць маладосці.  



   Падчас правядзення другога этапа фестывалю працу ажыццяўляла рэспубліканскае журы.  

   Дні маладзёжнай творчасці, творчыя марафоны і міжвузаўскія мерапрыемства пройдуць да 22 красавіка ў рэгіёнах краіны і г.Мінску. Трэці этап рэспубліканскага агляду-конкурсу адбудзецца ў траўні.


Автор: Пилейко А. И.
Просмотры: 916