Все новости
18.03.2015Университет

Асноўныя накірункі будаўнічай палітыкі горада Мінска


18 сакавіка адбылася чарговая адзіная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная асноўным накірункам палітыкі градабудавання горада Мінска. На гэты раз на сустрэчу да студэнтаў 4-га курса факультэта ТТЛП завітала дацэнт кафедры ланшафтнага праектавання і дызайну, кандыдат архітэктуры Марына Вячаславаўна Сідарэнка.

Заўтрашнім выпускнікам было цікава даведацца не толькі пра пасляваенную стратэгію развіцця Мінска, але і пра галоўныя змены ў развіцці Мінскай агламерацыі ў бліжэйшы час, так званай стратэгіі “горада-гарадоў”: будаўніцтва 2-й кальцавой дарогі, васьмі “ўнутраных гарадоў” у яе межах, развіццё прадрыемстваў і сферы паслуг у новых жылых раёнах сталіцы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на нашым сайце ў раздзеле “Адзіны дзень інфармавання”.

    


Автор: Шарко И. А.
Просмотры: 139