Все новости
23.03.2016Наука

Глядзім разам: «Янка Купала ў Славакіі»


14 сакавіка 2016 г. на БТ-3 у перадачы “[email protected] Пра літаратуру” адбыўся прэм’ерны паказ запісу гутаркі з загадчыкам кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнтам Мікалаем Валянцінавічам Трусам.

З Купалам – па Славакіі. У студыі "Дыяблогу" Мікола Трус

Гаворка ішла пра візіт першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Славакію ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў і журналістаў. Абставіны гэтага падарожжа падрабязна прадстаўлены ў манаграфіі М.В. Труса “Янка Купала ў Славакіі” (2012). Даследаванне стала навуковым абгрунтаваннем міжнароднага культурнага праекта “Славацкімі шляхамі Янкі Купалы”, які быў ажыццёўлены ў чэрвені 2015 года.


Янка Купала (крайні справа) з калегамі на беразе Дуная.
Браціслава. 16.10.1935 г.



. Манаграфія М.В. Труса “Янка Купала ў Славакіі” (2012).


Беларуская дэлегацыя на беразе Дуная. Браціслава. 22.06.2015 г.



Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 608