Все новости
07.10.2014Международная деятельность

IV Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі


3-5 кастрычніка 2014 года ў г. Каўнасе (Літва) на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага праходзіў IV Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, у якім прынялі ўдзел каля 500 навукоўцаў з розных краін свету.

Загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Мікалай Трус на гэтым высокім форуме быў мадэратарам секцыі “Беларускае замежжа: асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны”, на якой выступілі вучоныя з вядучых навучальных і навукова-даследчых устаноў Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Дацэнт М.В. Трус прадставіў даклад “Браціслаўскі архіў Людмілы Краскоўскай: беларускія і ўкраінскія зборы дакументаў”.


javascript:void(0)

            





Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 176