Все новости
18.01.2016Международная деятельность

Актуальные программы стипендий и стажировок


Стыпендыі Ўрада Румыніі для замежных студэнтаў

Урад Румыніі прапануе 85 стыпендый для замежных студэнтаў і аспірантаў.

Прыярытэт аддаецца кандыдатам з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і з якімі Румынія не мае пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы культуры і адукацыі. Стыпендыя пакрывае выдаткі на вучобу, на пражыванне. Стыпендыяты атрымліваюць штомесячную фінансавую падтрымку.

Стыпендыяльная праграма не ўключае пакрыццё выдаткаў на харчаванне, мясцовы і міжнародны транспарт.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Стыпендыяльная праграма ў галіне права і эканомікі (Рыга)

Рыжская вышэйшая школа права сумесна з Міністэрствам замежных спраў Латвіі ды іншымі партнёрамі прапануе 12-тыднёвую стыпендыяльную праграму ў галіне права і эканомікі дзяржаўным служачым, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і акадэмічных колаў Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Босніі і Герцэгавіны, Косава, Македоніі, Чарнагорыі, Сербіі, Албаніі.

Праграма скіравана на міжнародныя адносіны паміж Еўразвязам і краінамі Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балкан.

Стыпендыя ўключае выдаткі на падарожжа ў Рыгу (Латвія), аплату пражывання і сціплыя сутачныя.

Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку, якая ўключае:

- матывацыйны ліст;

- апісанне сваёй працоўнай пасады;

- рэзюмэ з апісаннем мінімум 2-3 гадоў прафесійнага досведу;

- копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;

- рэкамендацыйны ліст (пажадана ад бягучага працадаўцы);

- пацверджанне здольнасці праходзіць навучанне на ангельскай мове.

Дэдлайн - 25 студзеня 2016 года. Адбор удзельнікаў завершыцца 1 лютага. Пачатак навучання - 11 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Стыпендыі ў Венскай вышэйшай школе фінансаў

Венская вышэйшая школа фінансаў (Аўстрыя) прапануе стыпендыі для навучання па PhD-праграме ў 2016-2017 навучальным годзе. Установа займаецца доктарскай адукацыяй і акадэмічнымі даследаваннямі.

Памер стыпендыi па праграме VGSF складае 2 тыс. еўра штомесяц - пасля выдаткаў на страхаванне, падаткi i iншае стыпендыят будзе мець каля 1450 еўра на месяц - дастатковую суму для жыцця ў Вене.

Неабходныя дакументы:

- CV,

- ліст пра мэты і задачы на час вучобы,

- сертыфікаты ўсіх універсітэцкіх ступеняў,

- выпіска з адзнакамі,

- тэст GRE альбо GMAT,

- пацверджанне валодання ангельскай мовай (TOEFL, IELTS, інш.),

- рэкамендацыйныя лісты.

Дэдлайн падачы анлайн-заяўкі - 12:00 (па мінскім часе) 29 студзеня 2016 года. Апісанне прапановы - тут, спіс дысцыплін - на гэтай старонцы. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды альбо лістуйце на е-мэйл: [email protected].

Обучение в США использованию геоинформационных технологий в экологии

Сообщество "SCGIS" (США) предлагает стипендии для участия в обучающей программе по использованию ГИС-технологий в природоохранной деятельности.

Обучение пройдёт в США с 30 мая по 22 июня 2016 года. Приглашаются представители экологических неправительственных организаций, участники некоммерческих природоохранных проектов университетов, научно-исследовательских институтов и т.д.

Интенсивный 3-недельный курс рассчитан на освоение современных программных продуктов для использования геоинформационных систем в экологических (природоохранных) проектах. Программа обучения предполагает участие в конференциях по теме геоинформационных технологий, которые пройдут в Монтерее и Сан-Диего (Калифорния, США).

Стипендия подразумевает частичное финансирование расходов на поездку и предоставляется на конкурсной основе. Заявку необходимо заполнить на английском языке.

Заявки оцениваются по 3-м основным критериям:

  • важность Вашей природоохранной работы,
  • степень Вашей вовлеченности в природоохранное сообщество в вашей стране / регионе,
  • Ваша мотивация участия в программе (по сравнению с другими подавшими заявки).

Рабочий язык обучения - английский. Синхронный перевод на конференциях и учебных курсах не предусмотрен. Желательно знание английского на уровне общения с коллегами и понимания предметной области. Тем не менее, владение английским языком не является критерием в отборе заявок.

В конкурсе могут участвовать представители Беларуси, Украины, России, Монголии, Армении и других стран. 

Скачать форму заявки и инструкцию по её заполнению.

Кандидатам необходимо отправить заявку на е-мейл: [email protected]. Дедлайн - 6 февраля 2016 года. Подробная информация - здесь.

Інтэрнатура ў Google (Паўднёвая Карэя)

Google прапануе аплочваемую інтэрнатуру ў Паўднёвай Карэі распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Запрашаюцца студэнты, аспіранты, дактаранты ў галіне кампутарных навук.

Падаць заяўку могуць кандыдаты з любой краіны свету.

Тэрмін стажыроўкі - 12-14 тыдняў - з сакавіка па чэрвень 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- навыкі працы C++, Java і/альбо Python,

- знаёмства з TCP/IP і сеціўным праграмаваннем,

- веданне Unix/Linux і Windows і API,

- досвед працы з сістэмамі праграмнага забеспячэння і алгарыфмамі і г.д.

Дэдлайн - 30 студзеня 2016 года. Поўнае апісанне ўмоў падачы заяўкі - на гэтай старонцы.

Вышаградскі фонд: Стыпендыі для навучання ў магістратуры і дактарантуры

Вышаградскі фонд прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры і дактарантуры па любой дысцыпліне і ў любой вышэйшай навучальнай установе Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі (каледж, універсітэт, навуковая акадэмія, акадэмія мастацтваў і г.д. дзяржаўнай ці прыватнай формы ўласнасці).

Падаць заяўку могуць студэнты, дактаранты, выпускнікі грамадзянства краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі) і Заходніх Балкан. Стыпендыі даступныя для навучання на любой мове.

Фонд выдае гранты на падарожжа, калі для заяўніка ўстанова навучання знаходзіцца на адлегласці мінімум 1,5 тыс. кіламетраў.

Абмежаванняў па ўзросце кандыдатаў няма.

Дэдлайн - 31 студзеня 2016 года. Каб падаць анлайн-заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Больш інфармацыі - тут.

Адкрытае грамадства: Стыпендыі для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў

Фундацыя "Адкрытае грамадства" прапануе стыпендыі ў падтрымку міжнароднай акадэмічнай мабільнасці студэнтаў-дактарантаў і выкладчыкаў універсітэтаў. Стыпендыі выдаткоўваюцца на кароткатэрміновыя міжнародныя акадэмічныя праекты - даследчыя візіты (для карыстання бібліятэкамі, архівамі, рэсурсамі ўніверсітэтаў), развіццё навучальнай праграмы/курсу і міжнароднае супрацоўніцтва для ўзгаднення навуковых публікацый. Фундацыя зыходзіць з таго, што ўніверсітэты ёсць жыццёва важнай часткай грамадства і граюць значную ролю ў дасягненні прагрэсіўных сістэмных зменаў, распрацоўцы інавацыных рашэнняў.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на падставе значнасці даследаванняў і сувязі з мясцовымі супольнасцямі ў справе паглыблення дэбатаў па складаных грамадскіх пытаннях. Стыпендыі выдаткоўваюцца на праекты тэрмінам 2-9 месяцаў. Памер стыпендыі для студэнтаў-дактарантаў складае 10 тыс. даляраў ЗША, для выкладчыкаў - 15 тыс. даляраў ЗША.

Суіскальнікамі могуць з'яўляцца:

- студэнты-дактаранты, якія навучаюцца ва ўніверсітэце сваёй краіны альбо ў замежнай вышэйшай навучальнай установе,

- выкладчыкі факультэтаў універсітэтаў (поўная занятасць).

Вітаюцца праекты ў наступных дысцыплінах: права, заканадаўства і кіраванне; устойлівае развіццё і кіраванне прыроднымі рэсурсамі; эканамічныя правы і пашырэнне магчымасцяў бедных; ахова здароўя, сацыяльная праца і развіццё супольнасці; палітыка і заканадаўства ў галіне новых медыя; інклюзіўная адукацыя; пост-канфліктныя даследаванні; правы чалавека.

Прымаюцца заяўкі кандыдатаў наступных краінБеларусь, Малдова Боснія і Герцэгавіна, Сербія, Косава, Македонія, Азербайджан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія, Палестына, Туніс, Егіпет, Сірыя, Емен, Судан, Паўднёвы Судан, Афганістан, Албанія, Ангола, Камбоджа, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Рэспубліка Конга, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Гвінея, Папуа Новая Гвінея, Гаіці, Свазілэнд, Экватарыяльная Гвінея, Эфіопія, Лаос, М'янма, Непал.

У стыпендыяльнай праграме адсутнічае дыскрымінацыя па падставе ўзросту, расы, колеру, полу, рэлігіі, сэксуальнае арыентацыі, інваліднасці.

Заяўкі падаюцца выключна анлайн да 15 лютага 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы (pdf).


Автор: Рогова О. А.
Просмотры: 1155