Все новости
18.01.2016 - 23.01.2016Международная деятельность

Адукацыйны фестываль для беларускай моладзі (Літва)


Каманда сеціўнага рэсурса Adukacyja.info запрашае на "АДУфэст"- штогадовы адукацыйны фестываль для беларускай моладзі з усяго свету, які пройдзе 25-27 сакавіка 2016 года ў Літве.

Сёлетні фэст мае мотта "Навучаючы вучымся" - у ім возьмуць удзел паспяховыя выпускнікі беларускіх і замежных універсітэтаў, перспектыўныя спецыялісты ў сваіх прафесіях, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед ды маюць жаданне і сілы паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.

Умова ўдзелу ў "АДУфэсце" - правядзенне ўласнага інтэрактыўнага воркшопу на вольную тэму. Вітаецца жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі. Праз варкшопы ўдзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з новымі сферамі, паглыбіць веды ў розных галінах і набыць новыя навыкі працы з людзьмі.

Удзел у фэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў і аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Дэдлайн - 23 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.


Автор: Рогова О. А.
Просмотры: 143