Все новости
22.09.2015Образование

Японія чытае Багдановіча


21 верасня 2015 года на кафедры беларускай філалогіі БДТУ адбылася сустрэча з цікавым госцем з Японіі – студэнтам універсітэта Васэда (Токіа) спадаром Кенам Сібатам, славістам, перакладчыкам твораў Максіма Багдановіча.

За 2 гады малады вучоны з краіны ўзыходзячага сонца дасканала авалодаў беларускай мовай, стаў шчырым паклоннікам беларускай паэзіі. Апошнім часам па ўласнай ініцыятыве ён наведаў памятныя мясціны і музеі М. Багдановіча ў Беларусі (Мінск, Гродна) і Расіі (Яраслаўль).

Вялікую цікавасць Кен Сібата праявіў да энцыклапедыі “Максім Багдановіч” (2011), падрыхтаванай пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнта Мікалая Труса.

У падарунак шаноўны госць, энтузіяст беларушчыны, атрымаў сёлета выдадзеную ў нашым універсітэце хрэстаматыю “Беларуская паэзія ХVІ – ХХ стст.”, а з ёй – магчымасць пазнаёміцца з найлепшымі ўзорамі нацыянальнага прыгожага пісьменства за 5 стагоддзяў.

                  

Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 302