Все новости
11.07.2016Образование

Вынікі галасавання конкурса «Аб адукацыі нефармальна»


7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау адбыўся VI Фестываль нефармальнай адукацыі, які сабраў вядучых беларускіх і замежных спецыялістаў сферы адукацыі. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца прасоўванне ролі і развіццё магчымасцяў нефармальнай адукацыі дарослых.

Усе падрабязнасці – на сайце арганізатараў.



Нагадваем, што напярэдадні, да 5 ліпеня, праводзілася галасаванне конкурса для журналістаў “Аб адукацыі нефармальна”. У конкурсе сярод многіх цікавых прац – серыя з 20 навукова-папулярных артыкулаў у рубрыцы "Беларускае слоўка " Уладзіміра Іванавіча Куліковіча, загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Аб гэтым была інфармацыя на сайце раней. Таму вялікая падзяка ўсім тым, хто падтрымаў "Беларускае слоўка"! 

На ўрачыстай частцы мерапрыемства Уладзіміру Иванавічу была ўручана ўзнагарода як пераможцу народнага галасавання. Віншуем!


   
"Мне мае студэнты кажуць: "Дашліце свае артыкулы на гэты конкурс!" Я пытаю: "Ці чыталі вы іх, што так гаворыце?" –  "Ну, так заадно і пачытаем!" – пажартаваў Уладзімір Іванавіч. 



Автор: Пилейко А. И.
Просмотры: 1802