Все новости
22.10.2015Образование

Таямніцы творчасці


21 кастрычніка 2015 года кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была арганізавана сустрэча студэнтаў факультэтаў інфармацыйных тэхналогій і лясной гаспадаркі з творчым дуэтам – Людмілай  Рублеўскай і Юрыем Несцярэнкам.

Людміла Рублеўская – паэтэса, празаік, журналіст. Аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, сярод якіх “Старасвецкія міфы горада Б” (2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Шыпшына для пані” (2008), “Сутарэнні Ромула” (2012) і інш.

Юрый Несцярэнка – аўтар і выканаўца, гітарыст і вакаліст, пісьменнік і перакладчык, стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Удзельнік шматлікіх айчынных і замежных фестываляў. Аўтар кнігі “Звычайны шоу-бізнес”(2015).

Шаноўныя госці прэзентавалі свае новыя кнігі, якія пабачылі свет у выдавецтве “Кнігазбор”. У нязмушанай абстаноўцы, аздобленай музыкай, гучалі развагі пра таямніцы творчага працэсу, асобу аўтара, ролю мастацтва ў жыцці чалавека.

                     

       
                
                  
                       







Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 236