Все новости
07.10.2019Образование

Семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


4 кастрычніка 2019 года на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся навучальны семінар-прэзентацыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Падрыхтоўка да алімпіяды”.


 

Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, аўтарам вучэбных дапаможнікаў для школ і ўстаноў вышэйшай адукацыі пры падтрымцы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ.
Падчас правядзення семінара адбылася прэзентацыя кнігі У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка. Вып. 3”, а таксама былі дадзены практычныя рэкамендацыі адносна выканання вучнямі алімпіядных заданняў па беларускай мове.


 
 

У семінары прынялі ўдзел больш за 150 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій нашай краіны. Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзення семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва у галіне распрацоўкі сучасных праграм і метадычнага забеспячэння для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.
Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Пішчоў С.М. расказаў удзельнікам семінара аб асноўных напрамках адукацыйнай, культурнай і выхаваўчай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў БДТУ, а таксама прэзентаваў інфармацыйныя матэрыялы пра спецыяльнасці, асаблівасці прыёму для абітурыентаў.


 

Напрыканцы семінара перад настаўнікамі выступіў ансамбль “Акавіта” і студэнты БДТУ.


БДТУ выказвае падзяку ўдзельнікам семінара, а таксама жадае поспехаў і перамог вучням і настаўнікам на алімпіядах па беларускай мове і літаратуры!

Больш фота тут...


Фота: Багаліна Лізавета (ПіМ)


Автор: Пищов С. Н.
Просмотры: 748
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter