Все новости
30.11.2018Культура

Славім наш БДТУ!


22 лістапада 2018 г. вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” з удзелам літаратурнага клуба “Ветліца” выступілі з канцэртна-прафарыентацыйнай праграмай у бібліятэцы №7 (вул.Пляханава, 97, Серабранка) для жыхароў Ленінскага раёна горада Мінска.
Зала(звыш 120 чалавек рознага ўзросту) вельмі прыхільна сустрэла выступоўцаў. Канцэртныя нумары заканчваліся авацыямі, прафарыентацыйнае выступленне не было маналагічным, удалося наладзіць дыялог, і было бачна, што людзей зацікавіла інфармацыя пра спецыяльнасці і спецыялізацыі, магчымасці ўладкавання на працу пасля заканчэння ўніверсітэта і інш.


  

  

  

  


Автор: Администратор
Просмотры: 269
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter