Все новости
08.01.2019Культура

Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае сяброў


28 снежня 2018 года адбыліся традыцыйныя “Рождественские встречи” – урок-вечарына для замежных навучэнцаў. Прайшлі яны ў новым фармаце. Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Надзея Яўсееўна і выхавальнік інтэрната № 5 Карпінская Ала Іванаўна запрасілі замежных навучэнцаў разам з выкладчыкамі рускай мовы як замежнай Казляковай Тамарай Аляксандраўнай і Міксюк Рэгінай Вячаславаўнай правесці мерапрыемства на базе літаратурнага клуба. Сустрэча адбылася ў Студэнцкім гарадку ў інтэрнаце № 5. На сустрэчы прысутнічалі грамадзяне Турцыі і Туніса.

За святочным салодкім сталом гучалі рускія вершы, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, філалагічныя гульні – “Назавіце рускія мужчынскія імёны”, “Назавіце рускія жаночыя імёны”, ”Назавіце прафесіі”, “Назавіце ласкавыя словы” і інш. Навучэнцы дэманстравалі свае веды, якія набылі за невялікі тэрмін навучання.

Не ўсё атрымлівалася дасканала. Гэта выклікала дружны смех, але было імкненне ўдасканаліць сваё вымаўленне на рускай мове, прыгожа прачытаць вершы і інш. На заключэнне развучылі і праспявалі рускую песню “Катюша” і беларускую “Купалінку”.

Сустрэча адбылася цікавай, вясёлай, змястоўнай, карыснай.

  

  



Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.


Автор: Администратор
Просмотры: 362
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter