Все новости
17.05.2019 - 23.05.2019Культура

Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на “Літаратурны вечар у Тэхналагічным”


Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на

                                      “Літаратурны вечар у Тэхналагічным”

23 мая 2019 года  (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале пачнецца  Літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Дыялог часу і творчасці”.

Намінацыі:


1) “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў”
(Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).

2) “Створым летапіс БДТУ”
(Да 90-годдзя ўніверсітэта).

3) “Дыялог часу і творчасці”
.

Жанры і формы літаратурнай творчасці: паэзія (балада, байка, верш, верш у прозе, цыкл вершаў, песня і інш.),  проза (апавяданне, аповесць, урывак з аповесці,  навэла, мініяцюра, казка), публіцыстыка (эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог і інш.), крытыка і літаратуразнаўства (артыкул, эсэ, нарыс, успаміны і інш.).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 22 мая (Савіцкая Надзея Яўсееўна, +375 29 606 53 57).

Тэкставы матэрыял у альманах №10 можна падаць 20, 21 і 22 мая ў 13.15 – 13.50 у аўдыторыях 136 або 137 4-га корпуса, або ў кабінеце літаратурнага клуба ў інтэрнаце №5, 6-ты паверх на працягу гэтых жа дзён.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца літаратурнай творчасцю і хоча пазнаёміцца з маладымі талентамі, наведаць вечарыну. Уваход вольны. 


Автор: Администратор
Просмотры: 85
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter