Все новости
08.05.2014Культура

Да Дня Перамогі



6 мая 2014 г. Масква – Мінск. Да Дня Перамогі кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была арганізавана прэзентацыя кнігі Уладзіміра Каменева “Дайце сувязь! Франтавыя запіскі 1942 года”, якая выйшла сёлета ў Мінску. У дзённіку афіцэра-сувязіста паказаны пачатак наступлення Чырвонай Арміі на невялікім участку Паўднёва-Заходняга Фронта. Выданне было падрыхтавана да друку ўдавой ветэрана Вялікай Айчыннай вайны масквічкай Нінай Сяргееўнай Дзябольскай – педагогам, паэтэсай, перакладчыцай. 

Творчую падтрымку мерапрыемству, абстаноўку адмысловай урачыстасці забяспечвалі беларускія дзеячы культуры: выдавец Віктар Хурсік; паэтэса Вера Буланда; паэт, перакладчык, даследчык беларускіх сувязяў з замежнымі краінамі Сяргей Панізнік.

   

   

   

Автор: Федосеева О. Ю.
Просмотры: 85