Все новости
24.11.2014Культура

Батлейка: майстар-клас у “Паўночных Афінах” Беларусі


23.11.2014  г. загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус правёў майстар-клас па батлейцы ў Залескім цэнтральным доме культуры Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Арганізатарам паказальнага мерапрыемства выступіў Смаргонскі мясцовы дабрачынны фонд “Паўночныя Афіны М.К. Агінскага”. Майстар-клас праводзіўся з мэтай перадычы ведаў і вопыту па гісторыі і дзейнасці батлеечных тэатраў у Беларусі, папулярызацыі народнай традыцыі для жыхароў рэгіёнаў Беларусі  і турыстаў. 

Дацэнт М.В. Трус быў запрошаны як вядучы спецыяліст – тэарэтык і практык – у галіне гэтай самабытнай народнай творчасці. У сакавіку 2015 г. у залескім музеі-сядзібе знакамітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага плануецца правесці Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек. 






Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 118