Состав кафедры

Загадчык кафедры

 

 

Трус Мікалай Валянцінавіч кандыдат філалагічных навук, дацэнт.       

Скончыў з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (з прадстаўленнем дысертацыі, 1996).

Пасля заканчэння аспірантуры БДУ працаваў на філалагічным факультэце гэтай установы (1996 – 2011; выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры). 

З 2011 г. – загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Забяспечвае выкладанне наступных вучэбных дысцыплін:

 -  Гісторыя беларускай літаратуры.

-  Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў.

-  Беларуская мова (прафесійная лексіка).

-  Руская мова як замежная.

- Службовы этыкет і справаводства.

[email protected]


Выкладчыкі

 

Кузьміч Вольга Аляксандраўна – дацэнт кафедры беларускай філалогіі.

Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР, выдатнік адукацыі. 

Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1967 г. 

З 1992 г. па 1996 г. – старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па адукацыі і выхаванні.

З 1996 па 2011 гг. – загадчык кафедры беларускай мовы БДТУ.

З 2011 г. – дацэнт кафедры беларускай філалогіі.

[email protected]


Федарцова Тамара Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі. 

Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1974 г. Працавала карэспандэнтам Мінскай абласной газеты “Мінская праўда”.

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1979 г. 

f[email protected]


Русак Вольга Уладзіміраўна кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі. 

У 2003 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры), атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, польская мова”. 

У 2008 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка. 

У 2009 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, прафесара Н. В. Гаўрош абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова”.

На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2008 г.

 [email protected]

 


 

Казлякова Тамара Аляксандраўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі
 

Скончыла ў 1978 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў БДТУ з 1984 года.

[email protected]

 


Савіцкая Надзея Яўсееўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
 

Арганізатар і кіраўнік вакальнага ансамбля выкладчыкаў “Акавіта” і літаратурнага клуба “Ветліца”, укладальнік літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), ініцыятар стварэння гімна БДТУ.

[email protected]


Швед Генадзь Філарэтавіч – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі. 

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991). 
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 179 г. Мінска (1991 – 1994). 
З 1 снежня 1994 г. працуе ў БДТУ на кафедры беларускай мовы. 
Выкладае курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. 
Мае навукова-метадычныя публікацыі ў выданні “Труды БГТУ”. 

[email protected]


Гусева Вольга Мікалаеўна – выкладчык кафедры беларускай філалогіі.

У 1997 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На кафедры беларускай мовы БДТУ працуе з 1997 г. 
Выкладае наступныя дысцыпліны: “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”,  “Практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы”, “Сучасная руская мова”, “Руская мова як замежная”. 

[email protected]


Жукоўская Тарэса Уладзіміраўна  выкладчык кафедры беларускай філалогіі, сакратар кафедры.

Скончыла ў 1977 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.

Працуе ў БДТУ на кафедры беларускай мовы з 1996 года. 
Выкладае беларускую і рускую мову як замежную. 

 

[email protected]


Дабравольская Г. М.— лабарант
Шыпко І. А.— лабарант