Научно-исследовательская и инновационная деятельность

Кафедральная навуковая тэма (2016-2020)

Мова і літаратура ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-тэхнолагаў, вучэбна-выхаваўчым працэсе, міжкультурнай камунікацыі

 

2017 г. Дыскурсіўныя практыкі ў Беларусі і моўныя паводзіны як сацыяльны і культурны феномен.

 

2016 г.  Вучэбна-метадычныя падыходы ў навучанні мове і літаратуры ў тэхнічнай ВНУ: маніторынг назапашанага вопыту, выпрацоўка новых алгарытмаў.

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2016 год

Па навуковай тэме выдадзены 28 друкаваных прац, у іх ліку:

УМК (электронны варыянт) – 1;
навуковых артыкулаў – 12;
тэзісаў – 13;
матэрыялаў канферэнцый – 2.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 8 мерапрыемствах:

- 80-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 8 удзельнікаў;

- ХХІІ навукова-метадычная канферэнцыя «Праблемы і асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай тэхнічнай адукацыі» – 5 удзельнікаў.

- навукова-метадычны семінар «Актуальные проблемы организации учебного процесса и обучения иностранных граждан в высших учебных заведениях» – 2 удзельнікі;

- VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Теория и практика преподавания русского языка как иностранного: достижения, проблемы и перспективы развития» – 2 удзельнікі;

- XLIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи» – 1 удзельнік;

- III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальные проблемы лингвистики и лингводидактики» – 1 удзельнік;

- Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры – 1 удзельнік;

- паседжанне Прэзідыума Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай – 1 удзельнік.

Выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце :

журы па правядзенні алімпіяды “Русский язык – путь к знаниям” (секцыя 5) сярод студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей 3-5 курсаў і магістрантаў (1 выкладчык);
журы Конкурсу навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Ленінскага раёна г. Мінска, секцыя “Лінгвістыка (беларуская і руская мовы) (2 выкладчыкі).

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2016 год праведзена 7 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыі, у якіх прынялі удзел 143 студэнты.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 42 работы прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”»,  накіравана  3 работы, адна з якіх уяўляе калектыўную працу членаў гуртка “Памяць”.

 

 

"Беларуская мова ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-тэхнолагаў"

(2011-2015)

Этапы выканання

2011. Камунікатыўны напрамак развіцця маўленчых здольнасцяў спецыялістаў-тэхнолагаў.
2012. Укараненне Правіл арфаграфіі (новая рэдакцыя) у працэс навучання беларускай мове.
2013. Лінгвадыдактычныя асновы развіцця культуры маўлення спецыялістаў-тэхнолагаў.
2014. Арганізацыя навуковай працы студэнтаў-тэхнолагаў на кафедры беларускай мовы.
2015. Методыка фарміравання маўленчых кампетэнцый спецыялістаў-тэхнолагаў.

 

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2015 год

Па навуковай тэме выдадзены 37 друкаваных прац, у іх ліку:

манаграфій – 1;
вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам ВМА – 2;
вучэбных дапаможнікаў (электронны варыянт) – 1;
навуковых артыкулаў – 10;
тэзісаў – 9;
матэрыялаў канферэнцый – 1;
іншых публікацый – 7.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 6 мерапрыемствах:

- Міжнародным культурным праекце «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы» (Славакія: Браціслава, Святы Юр, Модра, Пешцяны, Марцін, Высокія Татры) – 1 удзельнік;

- Міжнародным воркшопе (семінары) “Гісторыя літаратуры Беларусі” (Германія, Інстытут славістыкі Ольдэнбургскага ўніверсітэта) – 1 удзельнік;

- Міжнародным круглым стале  “Ушанаванне памяці выбітных беларусаў за мяжой” (Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) – 1 удзельнік;

- ІІ Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар з міжнародным удзелам «Преемственность и координация в обучении иностранных студентов вузов» – 3 удзельнікі;

- 79-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 9 удзельнікаў;

- ХV Узвышаўскіх чытаннях, прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі і Уладзіміра Дубоўкі – 1 удзельнік.

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2015 год праведзена 4 навукова-практычныя студэнцкія канферэнцыі, у якіх браў удзел 81студэнт.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлены 3 студэнцкія навуковыя работы; на Міжнародны конкурс студэнцкіх навуковых работ “Моладзь і паліграфія” накіравана 1 работа; 279 работ прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і 85-годдзю БДТУ.

 

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2014 год

Па навуковай тэме выдадзены 1 вучэбна-метадычны дапаможнік, 1 метадычныя рэкамендацыі.

Аўтарскім калектывам кафедры надрукавана 28 навуковых артыкулаў, матэрыялаў канферэнцый і тэзісаў (па выніках ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях), 11 навукова-папулярных публікацый, 2 пераклады з украінскай мовы на беларускую.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 7 мерапрыемствах:

- IV Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі – 1 удзельнік;

- Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мемориальные музеи России: мир, миф и миг действительности. Встреча вторая» – 1 удзельнік;

- Міжнародным круглым столе  “Т.Р. Шаўчэнка і ўплыў яго творчасці на духоў-ны свет славянскіх народаў” (да 200-годдзя з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры) – 1 удзельнік;

- ХІ Міжнародных Купалаўскіх чытаннях, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы – 1 удзельнік;

- Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары “Активные методы обучения и инновационные технологии в процессе преподавания русского языка как иностранного” – 1 удзельнік;

- 78-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 8 удзельнікаў;

- ХХІ навукова-метадычнай канферэнцыі БДТУ – 1 удзельнік.

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2014 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх бралі ўдзел 160 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; на Рэспубліканскі конкурс “Аўтограф” – 62 работы; на Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Будучыня  без вайны і нянавісці”  накіравана 5 работ; 125 работ прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках пад дэвізам “Мая Радзіма - Беларусь”.

 

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2013 год

Па навуковай тэме ДБ 43-11 выдадзены 3 вучэбна-метадычныя дапаможнікі (1 з грыфам МА, 1 з грыфам ВМА), метадычныя рэкамендацыі.

Аўтарскім калектывам кафедры надрукавана 43 навуковыя артыкулы, матэрыялы канферэнцыі і тэзісы (па выніках ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях), 7 мастацкіх перакладаў (паэзія) з украінскай і славацкай моў на беларускую.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 13 канферэнцыях: універсітэцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі БДТУ – 10 удзельнікаў; міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях – 19 удзельнікаў.

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2013 год праведзена 5 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх бралі ўдзел 79 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 6 студэнцкіх навуковых работ, 156 работ прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках пад дэвізам “Мая Радзіма - Беларусь”.

 

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter