Кафедра белорусской филологии

Кафедра беларускай філалогіі створана ў 1996 годзе. Уваходзіць у склад факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) БДТУ. Адно з асноўных структурных падраздзяленняў, якое забяспечвае правядзенне вучэбнай, метадычнай, навуковай, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай працы на факультэце і ва ўніверсітэце ў цэлым. 

Нарматыўна-прававой базай дзейнасці кафедры з’яўляюцца Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўныя дакументы і метадычныя ўказанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статут БДТУ, Палажэнне аб кафедры беларускай філалогіі факультэта ВСіП БДТУ, загады і распараджэнні рэктара БДТУ, распараджэнні дэкана факультэта ВСіП БДТУ. Кафедра звярае сваю дзейнасць з агульнай адукацыйнай і выхаваўчай палітыкай універсітэта, асноўнымі дакументамі сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) адукацыі БДТУ. 

Кафедра беларускай філалогіі садзейнічае падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, якія спалучаюць высокую прафесійную і навуковую кампетэнтнасць, агульную культуру і светапогляд, заснаваныя на прыярытэтах беларускай дзяржаўнасці, фарміруе высокаадукаваную духоўна-маральную асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. 

Асноўныя дысцыпліны, выкладанне якіх забяспечваецца выкладчыкамі кафедры: беларуская мова (прафесійная лексіка), сучасная беларуская філалогяі, практычная і функцыянальная стылістыка беларускай філалогіі, культура мовы, сучасная руская мова, руская мова як замежная, практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы, гісторыя беларускай літаратуры, гісторыя сусветнай літаратуры, службовы этыкет і справаводства. 

Пры кафедры дзейнічаюць:

  • Літаратурны клуб “Ветліца” (кіраўнік – ст. выкл. Савіцкая Н.Я.);
  • Студэнцкае аб’яднанне “Пошук”, у склад якога ўваходзяць гурткі “Памяць” (кіраўнік – дац. Кузьміч В.А), “Спадчына” (кіраўнік – дац. Федарцова Т.М.), “Мая Радзіма – Беларусь” (кіраўнік – выкл. Жукоўская Т.У.),  “Крыніца” (кіраўнік – ст. выкл. Швед Г.Ф.), “Патрыёт” (кіраўнік – выкл. Гусева В.М.).

Галоўныя задачы кафедры:

  • Арганізацыя і ажыццяўленне комплекснай вучэбнай, навукова-метадычнай працы па адпаведных вучэбных дысцыплінах;
  • Фарміраванне навыкаў культуры маўлення, заснаваных на сістэмных ведах літаратурных нормаў, удасканаленне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі студэнтаў шляхам моўнай адукацыі;
  • Фарміраванне гуманістычнага светапогляду, высокіх маральна-этычных і духоўных каштоўнасцяў;
  • Арганізацыя і правядзенне навуковай працы паводле профілю кафедры;
  • Кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў, удзел у арганізацыі конкурсаў, стварэнне аптымальных умоў для свабоднага раскрыцця здольнасцяў і магчымасцяў асобы;
  • Практычная рэалізацыя нарматыўна-прававых дакументаў, якія складаюць аснову сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, замацоўваюць прыярытэты выхавання ў вышэйшых навучальных установах з улікам асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
  • Правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі, у тым ліку замежнымі;
  • Павышэнне прафесіяналізму навукова-педагагічных кадраў кафедры.

 

Кантактная інфармацыя: 
Адрас: г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, ауд. 434 

Тэл.: 8 (017) 327-62-41

Е-mail: [email protected]