«ЯШЧЭ НЕ МОЎКНУЦЬ СТРОЙНЫЯ САНЭТЫ…»
Научная публикация
«ЯШЧЭ НЕ МОЎКНУЦЬ СТРОЙНЫЯ САНЭТЫ…»
Автор(ы): Т. М. Федарцова
УДК: 82-193.3
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
Другая палова ХХ стагоддзя і асабліва два апошнія дзесяцігоддзі прадэманстравалі павы-
шаную цікавасць паэзіі да стварэння ўсіх магчымых цвёрдых жанравых формаў. З’явіліся шмат-
лікія беларускія газелі, хоку, туюгі, танкі, рандо, трыялеты і, безумоўна, санеты. Іх колькасць
прывяла да эксперыменту над формай. Напрыклад, у санетыстыцы з’явіліся такія разнастайнасці
гэтай вытанчанай формы верша, як «безгаловы» і «бязногі», «хвастаты» і «перавернуты» і ін-
шыя, нетрадыцыйныя віды санетаў. Ускладнялася архітэктоніка санетных твораў, якія афармля-
ліся ў паэмы, напісаныя санетнымі строфамі, вянкі санетаў і вянкі вянкоў санетаў.
Пачатак ХХІ стагоддзя не страціў дасягненні санетыстыкі мінулых гадоў. Але эксперыментальныя
пошукі сталі больш рацыянальнымі, прадуманымі. Санету вярнулі яго класічнае прызначэнне –
паказваць разнастайныя пачуцці, перажыванні, выкліканыя філасофскімі развагамі пра галоўныя каш-
тоўнасці чалавечага жыцця.
Безумоўна, свой унёсак ў развіццё сучаснага санета зрабілі і постмадэрністы. Дыскутуючы
пра бесперспектыўнасць дадзенай цвёрдай жанравай формы, яны ствараюць цікавыя формы
санетаў: аплікаванага, санета-брахікалана, санета-газелі, санета-туюга, санета-цэнтона, трайнога
санета і інш. У першую чаргу тут неабходна адзначыць творчасць Сержа Мінскевіча, Юрася
Пацюпы і Таццяны Барысюк.
Такім чынам, эксперымент над формай санета працягваецца і ў ХХІ стагоддзі.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология