ПРАВЕРКА ПРАВАМЕРНАСЦІ НАДАННЯ ШЛЯХЕЦКАЙ ГОДНАСЦІ ДВАРАНСКІМІ ДЭПУТАЦКІМІ СХОДАМІ ГЕРОЛЬДЫЯЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
Научная публикация
ПРАВЕРКА ПРАВАМЕРНАСЦІ НАДАННЯ ШЛЯХЕЦКАЙ ГОДНАСЦІ ДВАРАНСКІМІ ДЭПУТАЦКІМІ СХОДАМІ ГЕРОЛЬДЫЯЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
Автор(ы): А. А. Дамарад
УДК: 947.2:323.311
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
Герольдыя была заснаваная ў Расійскай імперыі ў 1722 г. як дзяржаўная структура, якая зай-
малася справамі дваранскага саслоўя. У яе абавязкі ўваходзіла складанне дваранскіх спісаў, назі-
ранне за нясеннем дваранамі дзяржаўнай службы, кааптацыя ў дваранскае саслоўе асоб, якія да-
сягнулі адпаведнай прыступкі ў Табелі аб рангах, складанне гербаў. Пасля міністэрскай рэфор-
мы 1802 г. яна непасрэдна падпарадкоўвалася генерал-пракурору Сената. Герольдыя складалася
з шэрагу экспедыцый: пошук і залічэнне ў дваранства, перамена прозвішчаў, уніфікаванне
гербаў; узвядзенне ў чыны; рэвізія вызначэнняў дваранскіх дэпутацкіх сходаў і інш. З расійскіх
тэрыторый па-за сферай кантролю Герольдыі знаходзілася толькі Вялікае княства Фінляндскае.
Адной з задач Дэпартамента Герольдыі Сената было складанне дзяржаўных, губернскіх і
мясцовых гербаў, а таксама гербаў расійскага дваранства і дваранства, прынятага ў рускае
падданства. Для ажыццяўлення задачы, звязанай са зборам матэрыялу для складання гербаў і іх
мастацкім выкананнем, было заснавана 10 чэрвеня 1857 г. гербавае аддзяленне Дэпартамента
Герольдыі. Важным аспектам працы Герольдыі стала праверка рашэнняў дваранскіх дэпутацкіх
сходаў аб зацвярджэнні ў дваранстве жыхароў беларускіх губерняў.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология