Прамысловасць Беларусі напярэдадні і ў пачатку Першай сусветнай вайны
Научная публикация
Прамысловасць Беларусі напярэдадні і ў пачатку Першай сусветнай вайны
Автор(ы): Райчонак А. А.
УДК: УДК. 338.45(476)«1914»
Год издания: 2016
Дата загрузки: 05.10.2016
Загрузил(а): Флюрик Е. А.

Описание:
У дадзеным артыкуле разглядаецца стан прамысловасці Беларусі ў пачатку ХХ ст., яе галіновая спецыфіка і тэмпы росту. Закранаецца пытанне колькасці, структуры і сацыяльнага становішча працоўнага класа. Даецца ацэнка стану працэсу мадэрнізацыі беларускага грамадства і ступень яго прасоўвання ад аграрнага да індустрыяльнага грамадства. Разглядаецца месца і роля беларускай прамысловасці ў агульнарасійскім рынку. Даецца ацэнка змен, якія адбыліся ў структуры і аб'ёмах прамысловасці Беларусі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Разглядаецца працэс пераходу прамысловасці на ваенныя рэйкі, мабілізацыі мужчынскага насельніцтва ў армію, а таксама пачатак
працэсу эвакуацыі вытворчасці, што звязана з паспяховым нямецкім наступленнем 1915 г., даследуецца ўплыў, які зрабіла першая сусветная вайна на прамысловасць Беларусі, у прыватнасці і на эканоміку ў цэлым. Даследуюцца такія параметры, як узровень заработнай платы, рост цэнаў, забяспечанасць грамадскага насельніцтва харчаваннем і таварамі першай неабходнасці. Даецца характарыстыка сацыяльных зменаў, якія адбыліся ў выніку пачатку Першай сусветнай вайны і перамяшчэння баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, а таксама іх уплыву на далейшае развіццё сацыяльнага, нацыянальнага і палітычнага руху ў Беларусі.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



прамысловасцьгаліновая структурарабочы класПершая сусветная вайнамабілізацыяузровень жыццяэканамічны крызіс