МІКАЛАЙ ДАБРАЛЮБАЎ І МАКСІМ БАГДАНОВІЧ: ТЫПАЛОГІЯ І ДЫНАМІКА ЎСПРЫМАННЯ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ
Научная публикация
МІКАЛАЙ ДАБРАЛЮБАЎ І МАКСІМ БАГДАНОВІЧ: ТЫПАЛОГІЯ І ДЫНАМІКА ЎСПРЫМАННЯ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ
Автор(ы): М. В. Трус
УДК: 821.161.1+821.161.3-95
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
У артыкуле разглядаюцца актуальныя аспекты цэласнага ўспрымання жыцця і творчасці
класікаў рускай і беларускай літаратур – Мікалая Дабралюбава і Максіма Багдановіча. Агульныя
і адрозныя рысы нацыянальнага культурнага жыцця аналізуюцца з прыцягненнем вопыту
функцыянавання літаратурных музеяў Расіі і Беларусі.
У савецкі час выказванні М. Дабралюбава разам з цытатамі з В. Бялінскага і М. Горкага
склалі своеасаблівы тэкставы канон, які ў дзяржаўнай сістэме рэгламентаванасці даследчыцкага
бачання ахопліваў не толькі ўласна рускую літаратуру, але і пашыраўся на ўсе нацыянальныя
традыцыі, у тым ліку і беларускую.
Кардынальныя змены грамадска-палітычнай парадыгмы, якія адбыліся ў пачатку 1990-х гг.,
непазбежна змянілі стаўленне да ідэйных натхняльнікаў мінулага часу. Праблема пераходнасці,
сітуацыі “пост” у розных нацыянальных кантэкстах стала аб’ектам увагі аўтара артыкула.
Прачытанне нанова класічнай спадчыны сёння ўскладнена шэрагам аб’ектыўных акаліч-
насцей нашых рэалій, у якіх усё большую моц пачынае набываць прагматызм, крытыцызм, а
ўстаялыя алгарытмы міфатворчасці ўспрымаюцца як зжытыя, тупіковыя, якія блакуюць аб’ектыў-
нае асэнсаванне. Натуральны поступ гісторыі спакваля падказвае рознавектарныя, амбівалентныя
падыходы, здольныя ўмацаваць жыццёвасць літаратуры, а ва ўмовах грамадскіх арытмій –
захаваць устойлівы пульс чытацкага ўспрымання і даследчыцкай зацікаўленасці.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология